Навука і тэхналогіі22

Аператар «МТС» адмовіўся ад удзелу ў конкурсе на атрыманне LTE-частот

Беларуска-расійскае СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» адмовілася ад удзелу ў паўторным конкурсе на атрыманне LTE-частот. Аб гэтым БелаПАН паведамілі ў прэс-службе аператара.

«МТС» забяспечвае развіццё сучасных тэлекамунікацыйных тэхналогій у Беларусі. У прыватнасці, цяпер «МТС» (Беларусь) актыўна рэалізуе праект па пашырэнні сеткі 3G. Разам з тым «МТС» — камерцыйная кампанія, дзейнасць якой будуецца на прынцыпах эканамічнай мэтазгоднасці. Рашэнне аб няўдзеле ў паўторным тэндары на атрыманне LTE-частот прынята на аснове дадатковаа праведзенай ацэнкі эфектыўнасці інвестыцый. Пры гэтым у перспектыве кампанія не выключае ўдзелу ў разгортванні сетак LTE ў Беларусі ў дадатак да сетак 3G», — пракаментаваў рашэнне кампаніі генеральны дырэктар СТАА «МТС» Уладзімір Карповіч.

Конкурс на LTE-частоты быў аб’яўлены Мінсувязі 29 красавіка 2011 года. Пазней было прызнана, што ён не адбыўся, пасля чаго Мінсувязі аб’явіла паўторны конкурс. Конкурсныя дакументы на ўдзел у паўторным тэндары запыталі дзевяць кампаній, аднак ні адна з іх не падала конкурсную прапанову.

Планам мерапрыемстваў па выкананні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011–2015 гады, зацверджаным пастановай урада ад 11 ліпеня 2011 года № 942, у краіне да 2013 года прадугледжана ўкараніць паслугі сотавай рухомай электрасувязі чацвёртага пакалення (LTE).

Long Term Evolution (LTE, 4G) — перспектыўнае (чацвёртае) пакаленне мабільнай сувязі, якое характарызуецца высокай хуткасцю перадачы дадзеных і павышанай якасцю галасавой сувязі. Дзякуючы 4G абанент атрымлівае высокахуткасны інтэрнэт, інавацыйныя і мультымедыйныя паслугі, мабільнае тэлебачанне з выявай узроўню Full HD або ў 3D-фармаце, аўдыё- і відэакантэнт самай высокай якасці ў рэжыме рэальнага часу, новы ўзровень інтэрактыўных зносінаў.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў1

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер Сяргей Пятрухін знайшоў новую працу22

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве14

У Мінску пажаніліся 15-гадовая дзяўчына і 16-гадовы хлопец22

Мікалай-Аціла, Брыджыт-Аўрэлія, Іван-Чыемерыэ. Якія імёны для немаўлят былі самымі папулярнымі ў сталіцы, а якія здзівілі3

Рух каля Партызанскага праспекта ў Мінску перакрылі амаль на месяц1

Закладчыца з дзявятага класа: у Оршы затрымалі 16-гадовую дзяўчыну за наркотыкі8

Як у Бабруйску камунальнікі зараблялі на галалёдзе, расказаў Дзяржкантроль1

Прапаноўвалі грошы, новы пашпарт і наведванне Беларусі без наступстваў. Беларуска за мяжою расказала, як яе вербаваў КДБ20

Зянковіч пра скандальны рэстаран «Паедзем паядзім»: Гэта адно з найлепшых месцаў у горадзе46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў1

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць