Грамадства33

Беларускія мытнікі затрымалі больш чым 4 тысячы кантрабандных ноўтбукаў

На беларуска-літоўскай мяжы беларускія мытнікі затрымалі партыю кантрабанднай камп’ютарнай тэхнікі.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, 30 жніўня на пагранічны пункт пропуску «Беняконі» прыбыў грузавы аўтамабіль «Вольва», які накіроўваўся транзітам па тэрыторыі Беларусі. Кіроўца, жыхар Гродзенскай вобласці, паказаў супрацоўнікам Ашмянскай мытні таварасуправаджальныя дакументы, у якіх было ўказана, што ў адрас адной з украінскіх фірм з Велякабрытаніі накіроўваецца партыя свежамарожанай рыбы.

Аднак мытнікі ўсумніліся ў дакладнасці звестак, указаных у дакументах, і накіравалі аўтамабіль на мытны агляд з прымяненнем інспекцыйна-надгляднага комплексу.

У ходзе агляду было ўстаноўлена, што контуры прадметаў, якія праглядваліся на сканаграме,

не адпавядаюць заяўленым у суправаджальных дакументах таварам — свежамарожанай рыбе.

Пры ўскрыцці грузавога адсеку аўтамабіля былі выяўлены кардонныя каробкі, у якіх былі ноўтбукі вядомых марак Asus, Acer і Lenovo — больш чым 4 тыс. штук.

Па гэтым факце супрацоўнікамі Ашмянскай мытні пачаты адміністрацыйны працэс па ч. 6 арт. 14.1 «Незаконнае перамяшчэнне тавараў цераз мытную мяжу Рэспублікі Беларусь» Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Тавар на суму больш чым 15 млрд. рублёў затрыманы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?21

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія памежнікі прапусцілі ў Літву моцна п'янага дальнабойшчыка2

Новую хуткасную чыгунку ў мінскі аэрапорт пачнуць будаваць ужо сёлета2

У Беларусі з'явіліся чыпсы са смакам КНДР2

Цемнаскуры студэнт у Мінску паскардзіўся Лукашэнку на дарагую кока-колу. Ужо выбачаўся, але міліцыя ім зацікавілася17

Што пагражае магілёўскаму маньяку-ліфцёру? Юрыдычны казус, але максімум за восем трупаў — 15 гадоў калоніі13

Удараў па цягніках на Сумшчыне было два1

Як Дзмітрый і Віктар Лукашэнкі хацелі падарыць Ганне Сялук песню на дзень народзінаў7

У Маскве затрымалі кіроўцу, які ездзіў на беларускіх нумарах з лічбай «дзевяць»2

Украіна ўдарыла па ракетным караблі «Град» на Анежскім возеры ў Карэліі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?21

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць