Усяго патроху22

З пачатку года грыбамі атруціліся 92 чалавекі, адзін з іх памёр

паведаміла загадчыца аддзялення гігіены харчавання Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вія Шукевіч.

Паводле яе слоў, ад атручэння грыбамі загінула жанчына 1968 года нараджэння, жыхарка Мазыра (Гомельская вобласць). Паводле меркавання медыкаў, яна памерла ад ужывання ў ежу бледнай паганкі. Жанчына, адзначыла Шукевіч, позна звярнулася па медыцынскую дапамогу.

У 2010 годзе з-за атручэння грыбамі ў Беларусі памерла 9 чалавек.

Спецыяліст нагадала пра неабходнасць выконваць правілы збору, захоўвання і прыгатавання грыбоў.
Ідучы ў лес, неабходна дакладна ведаць відавы склад грыбоў і збіраць заведама толькі прыдатныя для ежы, якія не выклікаюць сумнення, сказала Шукевіч. Паводле яе слоў, грыбы — прадукт хуткапсавальны, іх трэба перабіраць і сартаваць адразу ж пасля збору. Сартаваннем і прыгатаваннем грыбоў павінны займацца толькі дарослыя.

Не рэкамендуецца купляць грыбы па-за рынкамі, у месцах несанкцыянаванага гандлю, не рассартаваныя па відавым складзе, у герметычных ёмістасцях.

Таксама Шукевіч нагадала, што грыбы маюць здольнасць паглынаць з навакольнага асяроддзя і назапашваць таксічныя рэчывы ў канцэнтрацыях, якія ў некалькі разоў перавышаюць утрыманне іх у глебе, вадзе, раслінах. Таму ўсе грыбы неабходна адварваць, а адвар зліваць. Па гэтай жа прычыне нельга збіраць грыбы ўздоўж аўтатрас, побач з прамысловымі прадпрыемствамі, у рысе горада.

Грыбы павінны быць выключаныя з рацыёну дзяцей да трох гадоў, заявіла спецыяліст. Таксама нельга ўжываць у ежу грыбы асобам, якія маюць захворванні печані і парушэнні абмену рэчываў, пажылым людзям.

Шукевіч падкрэсліла, што пры з’яўленні першых сімптомаў атручэння грыбамі (боль у жываце, ірвота, панос, слабасць, галаўны боль) неабходна тэрмінова звяртацца па медыцынскую дапамогу.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць21

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

Спецыялістка расказала, чаму ў гэтым годзе даражэе мёд3

Маладой дзяўчыне з Баранавіч прысудзілі калонію за ўдзел у раённым чаце. Яе тэлеграм быў неабароненым5

«Не хапіла аднаго бала». Маці абурылася, што яе дачку не прынялі ў дзясяты клас гімназіі3

У касцёле Браслава знікла польская мемарыяльная шыльда7

На беларуска-польскай мяжы ўзяліся за льготнікаў, якія за грошы дапамагаюць хутчэй праехаць чаргу5

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА12

«Хацелі апытаць мясцовых, але практычна кожны другі аказаўся госцем з Расіі»78

На рамонт Луўра хочуць выдаткаваць 800 мільёнаў еўра. А на «Мону Лізу» могуць увесці асобны дадатковы квіток

МЗС Украіны: Зяленскі гатовы абмяркоўваць пытанне тэрыторый, але толькі на сустрэчы з Пуціным3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць21

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць