Свет

Знайшлі меркаванага забойцу армянскага журналіста Гранта Дзінка

52‑гадовы Грант Дзінк стаўся вядомым у кастрычніку 2005 году, калі ён быў прызнаны вінаватым «у зьнявазе турэцкай нацыі» і прысуджаны да шасьці месяцаў зьняволеньня ўмоўна за газэтны артыкул, прысьвечаны масавым забойствам армянаў у Асманскай Турэччыне ў 1915 годзе.

Турэцкая паліцыя заявіла, што маладзён, якога затрымалі па падазрэньні у забойстве выбітнага журналіста армянскага паходжаньня Гранта Дзінка, прызнаў сваю віну.

Падазраванага выдаў бацька, які пазнаў яго па фатаграфіях з камэраў знадворнага назіраньня. У зьвязку з справай затрыманыя яшчэ 12 чалавек.

52‑гадовы Грант Дзінк стаўся вядомым у кастрычніку 2005 году, калі ён быў прызнаны вінаватым «у зьнявазе турэцкай нацыі» і прысуджаны да шасьці месяцаў зьняволеньня ўмоўна за газэтны артыкул, прысьвечаны масавым забойствам армянаў у Асманскай Турэччыне ў 1915 годзе.

Грант Дзінк быў рэдактарам газэты «Агос», якая выходзіць на армянскай і турэцкай мовах, і лічыўся адным з самых уплывовых лідэраў армянскай дыяспары ў Турцыі. Ён быў застрэлены ў пятніцу ля ўваходу ў рэдакцыю. Ягонае забойства скаланула грамадзкасьць Турцыі й выклікала гнеў у армянскай дыяспары і ў самой Арменіі.

Прэм’ер‑міністар Турцыі Рэджэт Эрдаган некалькі разоў выступіў з асуджэньнем забойства.

Прэзыдэнт Армэніі Робэрт Качаран таксама асудзіў забойства і выразіў надзею, што арганізатары й выканаўцы злачынства будуць знойдзеныя і прыцягнутыя да адказнасьці. Сьпікер армянскага парлямэнту выказаўся больш жорстка: ён сказаў, што Турцыі няма чаго і марыць пра сяброўства ў Эўразьвязе.

Дзінк сьцьвярджаў, што канфрантацыя ў стасунках між Турцыяй і Армэніяй толькі ўскладняе праблему і не спрыяе ейнаму вырашэньню.

Ён ня раз выказваў трывогу за сваё жыцьцё. У адной з апошніх газэтных калёнак ён пісаў, што вымушаны ўвесь час азірацца ў чаканьні пагрозы, «торгаючы галавой ва ўсе бакі, як голуб».

Дзінк падкрэсьліваў, што ён грамадзянін Турцыі і хацеў бы бачыць сваю краіну больш дэмакратычнай, адкрытай і сучаснай. Ён падтрымліваў імкненьне Турцыі стацца сябрам Эўразьвязу, бо меркаваў, што прыняцьцё эўрапейскіх стандартаў дапаможа краіне ацаніць трагедыю, перажытую армянамі ў 1915 годзе.

У самой Турцыі журналісты і палітыкі гнеўна асудзілі забойства Гранта Дзінка, назвалі яго палітычным. У краіне прайшлі акцыі пратэсту

Глядзі яшчэ:

Застрэлены журналіст, які ў лістападзе атрымаў адну прэмію з рэдактарам «НН»

Каментары

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

Прыхільніцу Лукашэнкі абурылі цэны на яго партрэты. Людзі ёй адказалі14

Белстат прапануе зрабіць удзел у перапісе насельніцтва абавязковым4

У Польшчы афіцыйна падпісалі распараджэнне аб адкрыцці памежных пунктаў з панядзелка10

У Тайландзе знік беларускі мастак6

«Будучыня Беларусі вырашаецца тут». Былы палітзняволены расказаў, чаму пасля вызвалення прынцыпова вырашыў заставацца ў краіне37

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»14

На выпрабаваннях пад Масквой заўважылі новы цягнік для мінскага метро. Ён падобны да звычайнай электрычкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць