Ежа

Да Новага года — 73 дні: Кандытарскія прадпрыемствы пачалі камплектаваць падарункі

Кандытарскія прадпрыемствы «Белдзяржхарчпрама» пачалі камплектаваць дзіцячыя навагоднія падарункі, паведамілі БелаПАН у прэс-службе канцэрна.

Усяго плануецца падрыхтаваць прыкладна 2 млн. навагодніх баулаў па цане ад 20 тыс. да 80–100 тыс. рублёў.

СААТ «Камунарка» выпусціць 1 млн. штук, СП ААТ «Спартак»- 750 тыс. На «Спартаку» ўжо сабралі 93 тыс. падарункаў, на «Камунарцы»- 205 тыс.

ААТ «Чырвоны харчавік» падрыхтуе да Новага года 16 тыс. падарункаў, ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч» — 45 тыс. Яны пачнуць камплектаваць навагоднія баулы ў канцы кастрычніка. ААТ «Чырвоны мазыранін» выпусціць 15 тыс. падарункаў. Іх камплектацыя пачнецца ў лістападзе.

Як адзначылі ў прэс-службе, паводле традыцыі многія навагоднія падарункі будуць аформлены з сімволікай наступнага года (год Дракона па ўсходнім календары). У кожнага прадпрыемства ёсць навінкі — незвычайныя каробкі-ўпакоўкі, мяккія цацкі і інш.

Навагоднія падарункі камплектуюцца ўручную, для чаго на прадпрыемствах фарміруюць спецыяльныя брыгады са спрактыкаваных майстроў. Улічваючы вялікі аб’ём працы, некаторыя прадпрыемствы пачынаюць камплектаваць падарункі з кастрычніка. Тэрмін захоўвання шакаладных цукерак звычайна складае шэсць-дзевяць месяцаў.

Першыя партыі навагодніх падарункаў паступяць у продаж ужо ў канцы кастрычніка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА12

«Хацелі апытаць мясцовых, але практычна кожны другі аказаўся госцем з Расіі»77

На рамонт Луўра хочуць выдаткаваць 800 мільёнаў еўра. А на «Мону Лізу» могуць увесці асобны дадатковы квіток

МЗС Украіны: Зяленскі гатовы абмяркоўваць пытанне тэрыторый, але толькі на сустрэчы з Пуціным3

«Дармаедаў» пачалі караць за няяўку на прафілактычныя мерапрыемствы19

«БелДжы» выпускае тры новыя аўто4

Лявончык пра ўцечку «Байхэлп»: Гэта не было пытанне ўзлому нашай базы. Гэта быў чалавечы фактар2

У Беларусі ёсць чатыры вёскі з насельніцтвам больш за 20 тысяч чалавек. Вось яны17

Памёр расійскі прапагандыст Вышынскі, якога Масква выменяла ва Украіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць