Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі ўзмацняе кантроль не за грамадзянамі Грузіі, а за парушальнікамі пагранічнага заканадаўства. Так прэс-сакратар ведамства Аляксандр Цішчанка пракаментаваў сітуацыю, звязаную з няпропускам на тэрыторыю краіны груп грамадзян Грузіі, якія па некалькі дзён знаходзяцца ў нацыянальным аэрапорце Мінск. Вярнуцца на радзіму яны не могуць з-за адсутнасці сродкаў.
Паводле слоў Цішчанкі, перыядычна грамадзянам Грузіі адмаўляюць ва ўездзе ў Беларусь, бо раней яны былі дэпартаваны адсюль з забаронай уезду на розныя тэрміны. Калі б у іх з сабой былі грошы, то іншаземцы маглі б вярнуцца ў Грузію ў той жа дзень, калі прыляцелі ў Мінск. У нацыянальным аэрапорце іх ніхто не затрымлівае. Як падкрэсліў прэс-сакратар, калі б на месцы грузін апынуліся грамадзяне іншых краін, з імі зрабілі б гэтак жа сама. Згодна з інфармацыяй Цішчанкі, зараз у аэрапорце знаходзяцца двое грамадзян Грузіі і адзін — Арменіі.
Прэс-сакратар паведаміў, што ў гэты час вырашаецца, за чый кошт грамадзяне Грузіі будуць накіраваны на радзіму. Ён упэўнены, што забяспечыць вяртанне іншаземцаў дамоў павінна дыпламатычнае прадстаўніцтва Грузіі ў Беларусі.
Каментары