Культура55

30 кастрычніка — Дзяды

Прэзентацыя грамадскага вэб-архіву, аўтапрабег і традыцыйнае шэсце пад бел-чырвона-белымі сцягамі ў нядзелю.

У «Гістарычнай майстэрні» на вуліцы Сухой, 25 у Менску 28 кастрычніка адбудзецца прэзэнтацыя грамадзкага вэб-архіву «Вытокі», прымеркаваная да дня памяці продкаў «Дзяды».
Аўтапрабег па месцах пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсій і традыцыйнае шэсьце ў Курапаты таксама адбудуцца на Дзяды — 29 і 30 кастрычніка.

Вэб-архіў «Вытокі», прысьвечаны памяці рэпрэсаваных, будзе прэзэнтаваны разам з відэаархівам успамінаў былых вязьняў ГУЛАГу. Яго сабралі сёлета здымачныя групы рэжысэра Віктара Корзуна і актывістаў кампаніі «Пакаяньне» аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», кажа актывістка кампаніі Валерыя Чарнаморцава: «Зараз мы будзем прэзэнтаваць першую частку гэтай працы. Мы аб’ехалі больш за 20 вязьняў ГУЛАГу, фіксавалі рэчы, якія засталіся зь лягераў. Асноўная мэта стварэньня гэтага архіву — гэта стварыць віртуальны музэй савецкіх рэпрэсій у Беларусі».

Таксама дня памяці продкаў «Дзяды» прысьвечанае наведваньне месцаў пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Менску, якое дэмакратычныя актывісты штогод ладзяць 29 кастрычніка.
Менавіта ў ноч на 30 кастрычніка ў Менску былі расстраляныя больш за 100 чалавек зь ліку беларускай інтэлігенцыі: літаратары, настаўнікі, навукоўцы. Аб’езд месцаў пахаваньня — у іх памяць, кажа адна з арганізатарак Ганна Шапуцька: «Гэта будзе адбывацца ў выглядзе аўтапрабегу. Будуць машыны ад Кальварыйскіх могілак, дзе былі расстраляныя людзі, пасьля Лошыцкі яр, пахаваньні ў Трасьцянцы, парку Чалюскінцаў. А на завяршэньне будуць Курапаты. Там будзе малітва, гісторык і дасьледчык Ігар Кузьняцоў зачытае імёны расстраляных, да крыжоў будуць ускладзеныя кветкі і запаленыя сьвечкі».

У нядзелю, 30 кастрычніка, з нагоды «Дзядоў» у Менску адбудзецца традыцыйнае шэсьце ў Курапаты,

якое ладзіць Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ. Акцыя памяці праходзіць штогод, пачынаючы з 1988 году, кажа намесьнік старшыні партыі Юрась Беленькі: «Акцыя адбудзецца, падрыхтоўка ідзе, людзі прыйдуць, дасьць Бог — усё будзе добра, як звычайна. Мы нясем наш сьвяты бел-чырвона-белы сьцяг, нясем крыжы. І жыве Беларусь, калі ёсьць людзі, якія ахвяруюць сваім выходным днём, прыходзяць і праходзяць гэты шлях. Гэта дае надзею на будучыню».

На нядзелю, 4 лістапада, КХП БНФ заплянавала правесьці таксама традыцыйнае шэсьце да месца пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Лошыцы
. Аднак Менгарвыканкам пакуль ня даў дазволу на правядзеньне акцыі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў28

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў28

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць