Грамадства1212

Лукашэнка раздаў узнагароды за раскрыццё тэракта: не дапусцілі разгулу злачыннасці

«Беларусь застаецца мірнай і згуртаванай краінай».

«У краіне не дапусцілі разгулу злачыннасці і хаосу. Беларусь застаецца мірнай і згуртаванай краінай», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, Лукашэнка ўручыў узнагароды ваеннаслужачым і супрацоўнікам праваахоўных органаў. «Мы ўзнагароджваем людзей, якія мелі непасрэднае дачыненне да раскрыцця тэракта ў мінскім метро. І тых, хто ахоўвае парадак нашай радзімы кожны дзень», — сказаў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, на фоне ўзброеных канфліктаў, якімі ахоплены сучасны свет, «кожны разумее, што галоўнае ў жыцці — гэта чыстае неба над галавой, спакой і ўпэўненасць нашых людзей у заўтраўшнім дні».

Кіраўнік дзяржавы таксама ўручыў дыпломы і ганаровыя знакі групе металургаў з Магілёва, якія распрацавалі перадавую тэхналогію ліцця і арганізавалі прадпрыемства па выпуску інавацыйнай прадукцыі.

Дзяржаўнай прэміі таксама ўдастоены распрацоўшчыкі кар’ерных самазвалаў асабліва вялікай грузапад’ёмнасці. «Эфектыўныя канструктарскія рашэнні значна павысілі канкурэнтаздольнасць і перавагі нашых машын. Гэта дазваляе БелАЗам утрымліваць больш за 30% сусветнага рынку велікагрузнай тэхнікі ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі з боку транснацыянальных кампаній», — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў дасягненні і сучаснай беларускай медыцыны. Лукашэнка ўручыў узнагароды ўрачам-траўматолагам, якія стварылі сучасную тэхналогію хірургічнага лячэння артапедычнай паталогіі тазасцегнавога сустава ў дзяцей і падлеткаў. «Гэтая методыка мае прынцыповую навізну ў сусветнай медыцыне і носіць назву „беларускай“. Дзякуй вам за высакародную самаадданую працу. Ваша распрацоўка не толькі павысіла прэстыж Беларусі ў сусветнай супольнасці, але, што самае галоўнае, дапамагла вярнуць здароўе многім юным грамадзянам Беларусі і іншых краін», — сказаў афіцыйны лідар.

За ўклад у развіццё айчыннага мастацтва дзяржпрэмій удастоены архітэктары і мастакі, у тым ліку стваральнікі мемарыяла «Дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны» і серыі графічных работ «Вароты мінулага».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»2

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп, Пуцін, гомасэксуальныя кантакты і іншыя брудныя намёкі — у ЗША апублікавалі 20 тысяч файлаў Эпштэйна36

Два пасажырскія аўтобусы сутыкнуліся пад Мінскам2

Кіраўніца Euroclear: Калі ЕС вырашыць канфіскаваць расійскія актывы, мы звернемся ў суд27

«Заробак у тры разы вышэйшы, чым дома». Беларус расказаў, як папрацаваў у Егіпце на будаўніцтве АЭС3

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ18

Трагедыя на Гомельшчыне: два 18‑гадовыя хлопцы загінулі ў ДТЗ, аўтамабіль разарвала на часткі4

Фермер-хіпстар вырашыў прадаваць касцюмы з гербамі Беларусі і Расіі. Цэны касмічныя16

У кожнага пакалення свой колер: у міленіялаў — ружовы, у зумераў — жоўты. А каму належыць «нахабны зялёны»?10

У мінскім «Еўраопце» ў аддзеле выпечкі паклалі пакеты для смецця9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»2

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць