Спорт11

Віктар Ганчарэнка: Нам важная падтрымка стадыёна

Пра гэта галоўны трэнер БАТЭ заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

У гульні з «Міланам» у Мінску (1 лістапада, 20:00) БАТЭ важная падтрымка стадыёна. Тым больш што БАТЭ вінны заўзятарам пасля матчу з «Барселонай». Такі пункт гледжання 31 кастрычніка, напярэдадні матчу з італьянскім клубам, выказаў галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка на прэс-канферэнцыі ў сталіцы.

«У гульні з „Міланам“ мы павінны быць вельмі дзёрзкімі. Неабходна халодная галава ў абароне і дзёрзкасць у атацы. З „Барселонай“ мы гулялі кепска, на выездзе з „Міланам“ — лепш, цяпер, спадзяюся, будзе яшчэ лепш. Мы ў даўгу перад балельшчыкамі», — сказаў Ганчарэнка.

Паводле яго слоў, калі б лёсаванне каманд па групах праводзілася яшчэ адзін раз,

Ганчарэнка быў бы «дзвюма рукамі за тое, каб „Барселона“ і „Мілан“ былі ў нашай групе».

«Цяпер, калі мы больш падрабязна ўглыбіліся ў аналіз гэтых каманд, то знайшлі масу цікавага і ў „Барселоны“ — тэхнічна пастаўленая гульня, шмат карыснага — і ў каманды „Мілана“. Мы павінны ўзяць усё лепшае і выкарыстаць», — адзначыў Ганчарэнка.

Паўабаронца БАТЭ Дзмітрый Бага ў сваю чаргу падкрэсліў, што, на яго думку, у Лізе чэмпіёнаў няма слабых груп.

«Любая група для нас была б выдатная, а гэтая група — наогул фантастычная, згуляць з такімі сапернікамі вельмі здорава. Зразумела, што ў кожнай гульні хочацца перамагаць, але мы рэальна глядзім на рэчы. Шчасце для Беларусі, што прыязджаюць такія каманды», — сказаў Бага.

Гулец адзначыў, што ў матчы з «Барселонай» БАТЭ мог бы згуляць і больш агрэсіўна. «Але гульня пройдзена, трэба рабіць высновы. Мы разбіралі гэтую гульню, я ведаю, дзе я не меў рацыі. Але гульня прайшла, трэба рухацца наперад. Будзем старацца выпраўляць памылкі», — заявіў паўабаронца БАТЭ.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»2

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп, Пуцін, гомасэксуальныя кантакты і іншыя брудныя намёкі — у ЗША апублікавалі 20 тысяч файлаў Эпштэйна36

Два пасажырскія аўтобусы сутыкнуліся пад Мінскам2

Кіраўніца Euroclear: Калі ЕС вырашыць канфіскаваць расійскія актывы, мы звернемся ў суд27

«Заробак у тры разы вышэйшы, чым дома». Беларус расказаў, як папрацаваў у Егіпце на будаўніцтве АЭС3

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ18

Трагедыя на Гомельшчыне: два 18‑гадовыя хлопцы загінулі ў ДТЗ, аўтамабіль разарвала на часткі4

Фермер-хіпстар вырашыў прадаваць касцюмы з гербамі Беларусі і Расіі. Цэны касмічныя16

У кожнага пакалення свой колер: у міленіялаў — ружовы, у зумераў — жоўты. А каму належыць «нахабны зялёны»?10

У мінскім «Еўраопце» ў аддзеле выпечкі паклалі пакеты для смецця9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»2

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць