Усяго патроху88

Нясвіж залівае вадою

Прычына – парушаны ўзровень вады ў вадаёмах.

Апошнія два-тры гады ў Нясвіжы абвастрылася праблема заваднення. Найбольшыя праблемы ў заходняй частцы гораду – неаднаразова тут залівала вадою сутарэнні, першыя паверхі дамоў.

Мэр гораду Іван Крупко тлумачыць гэта тым, што

Нясвіж стаіць на досыць багністай глебе,
а таму вырашаць праблему будуць праз расчышчэнне каналаў.

“Праект патрабуе значных грошай. Плануецца, што з бюджэту гораду выдаткуем 90 млн руб., яшчэ 300 млн – чакаем дапамогі з вобласці”, – кажа чыноўнік.

Нясвіжцы моцна спадзяюцца на новага мэра, які прыйшоў на пасаду год таму. Раней Іван Крупко працаваў у сельскагаспадарчай галіне.

За час працы старшынём райвыканкаму ініцыяваў некалькі буйных інвестыцыйных праектаў,
сярод іх – аднаўленне парку Альба, дзе любілі бываць Радзівілы. Ужо знойдзены інвестар, якому дадуць 10 га зямлі, на якіх з’явяцца турыстычныя аб’екты.

Менш за месяц застаецца да адкрыцця 27 залаў у Палацава-паркавым комплексе. Да 10 снежня ў горадзе маюць з’явіцца новыя рэстарацыі, крамы з сувенірамі.

Што да рэстаўрацыі палацу, то, паводле старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі ды культуры Антона Астаповіча, яна выклікае шмат пытанняў.

“Аднак паколькі аднаўленчыя працы ідуць пад пільным наглядам экспертаў з ЮНЭСКО, і яны вялікіх хібаў не заўважаюць, можна спадзявацца на якаснае выкананне працаў”, – заявіў Астаповіч.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць10

На змену цыклону «Леоні» прыйдзе антыцыклон «Даніэль»3

Трамп папрасіў Пуціна на тыдзень спыніць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў7

«За дзень атрымліваю ад 200 да 1 200 BYN». Пра сваю працу расказаў прамысловы альпініст3

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін «Мандарын»

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца21

Найбуйнейшая прыватная сетка АЗС у Беларусі можа стаць амерыканскай5

На Кубе засталося запасаў нафты на два-тры тыдні9

Пасля татуіроўкі мужчына страціў усе валасы і перастаў пацець1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць