Андрэй Расінскі. Кадры

Злачынны кот у ботах

«Кот у ботах»: пухнаты герой «Шрэка» дачакаўся свайго бенефісу.

Кот у ботах (Puss in Boots)

ЗША, 2011, каляровы, 90 хв, 3D

Рэжысёр: Крыс Мілер

Жанр: Анімацыйныя казачныя прыгоды

Адзнака: 5,5 (з 10)

Кот у ботах палюе за чароўнымі фасолямі, каб забрацца на аблокі — і скрасці адтуль гуску, якая нясе залатыя яйкі. Герой мусіць аб’яднаць свае высілкі з хітрым Шалтаем-Балтаем і злодзейкай Кісай. Але не ўсё так проста, як здаецца…

Поспех зялёнага «Шрэка», які перажыў тры прэм’еры, многім не даваў спаць.

Харызматычны руды коцік, які складаў кампанію Шрэку, дачакаўся свайго бенефісу пад пільным даглядам галівудзкіх прадусараў.
Але сёлетняя стужка аніяк не звязаная з пацешнымі ограмі й Трыдзявятай краінай. У фільме — дзяцінства Ката ў ботах і ягоны шлях да сучаснае славы.

Пухнаты кацяра прайшоў праз сіроцтва і падлеткавыя крадзяжы, пасябраваў з Шалтаем-Аляксандрам Балтаем, марыў, здзяйсняў геройствы, сутыкнуўся з падманам. У фільме — гішпанскія мелодыі й спякотная пустыня, драпежныя ездавыя дзікі й прыдуркаватыя разбойнікі, маленькая «залатая» гуска і ейная вусцішная матуля. Але мы не пачуем арыгінальнага голасу Антоніа Бандэраса — анімацыя дубляжуецца ў Расеі.

Стваральнікі стужкі граюць з вэстэрнамі, музычнымі фільмамі, гангстэргскім кіно, меладрамаю — і пацяшаюць нас жартамі (парачка з якіх — плюгія). Але стужка настолькі прадуманая, што амаль механічная.

Замілаванне ад фірмовых каціных вачэй — бурнае, з захліпамі, але дзейнічае па звычцы;
жартам над казачнымі персанажамі ўжо 10 гадоў (па кацінаму веку — усе 100).

Але механічнасць ажыўленых коцікаў амаль ніхто не заўважыць. Да таго ж пухнаты разбойнік так лакае малачко ў салуне й палюе за сонечным зайчыкам, што можна дараваць фільму старасць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

У цэнтры Мінска зноў выстраілася вялізная чарга. Па што гэтым разам?10

Мінабароны Расіі толькі праз два дні пасля заявы пра атаку дронаў на пуцінскую рэзідэнцыю нешта пра яе расказала1

У Фінскім заліве зноў пашкодзілі кабель, які звязвае Фінляндыю і Эстонію2

Што паглядзець у навагоднюю ноч? Альтэрнатыўная праграма перадач на YouTube11

Вось так выглядае пентхаўс за $1 000 000 каля плошчы Перамогі ў Мінску13

Сярод «экстрэмістаў», якіх Лукашэнка памілаваў пад Новы год, ёсць і хатнія хімікі1

Вялікае рабаванне банка ў Германіі. Як злачынцы скарысталі Каляды і абчысцілі амаль усе ячэйкі3

Выйшаў з начнога клуба і знік. У Мінску пятыя суткі шукаюць хлопца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць