Улада2525

Лукашэнка: У Беларусі ёсць просты спосаб памяняць уладу і прэзідэнта — выбары

«Праз выбары народ дае ўладу, праз выбары народ мае права яе забраць».

«За кожным дзеяннем супраць нашай краіны стаяць канкрэтныя варацілы з вялікімі грашовымі мяшкамі, з самай сучаснай зброяй, у тым ліку СМІ», — заявіў Аляксандр Лукашэнка,
выступаючы 9 снежня на з’ездзе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў Мінску.

Паводле яго слоў, такімі дасягненнямі, як інтэрнэт, карыстаюцца ўсе, у тым ліку «завадатары бунтаў, камп’ютарныя махляры і тэрарысты». «Таму мы павінны абараняць нашы сеткі, як гэта робяць ва ўсіх краінах свету, ад хакераў, тэрарыстаў і пагромшчыкаў. І я рады, што гэта думка прагучала ў выступленнях дэлегатаў з’езда».

Ён зазначыў: калі «спецслужбы пэўных краін паспрабавалі разгарнуць гэтак званую рэвалюцыю праз сацыяльныя сеткі, мы знайшлі спосабы супрацьстаяць ім, нічога не перакрываючы ў інтэрнэце». «На вуду правакатараў клюнулі нямногія. І ў наступным усе павінны ведаць: калі на нас учыняць напад — мы будзем абараняцца. І паверце, здолеем сябе абараніць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён згадаў Вячаслава Дзіянава як аднаго з адміністратараў інтэрнэт-старонкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». «Калі я заўважыў, што гэта нельга ігнараваць, я паклікаў спецслужбы і папрасіў даць поўную інфармацыю пра тое, што адбываецца, пачынаючы ад Дзіянава, якога наша „пятая калона“ і ўся жоўтая прэса цытавала як амаль героя. І што аказалася: сядзіць у Польшчы за мураванымі сценамі пад аховай спецслужбаў. Ніякіх там рэвалюцыянераў беларускіх няма. Гэта яны, тыя, хто з самага пачатку змагаліся і змагаюцца супраць нас, выкарыстоўваюць нашых хлопцаў — людзей, якія пагналіся за грашамі і трапілі ў гэтыя сеткі», — заявіў Лукашэнка.

Бунт і рэвалюцыя, паводле яго слоў, — гэта «не змена ўлады, а разбурэнне дзяржавы». «На жаль, гарматным мясам любой смуты заўсёды была моладзь. Лялькаводы ніколі не ўзлазілі на барыкады. Яны выштурхоўвалі маладых і потым на іх крыві рабілі свой бізнес», — сказаў Лукашэнка.

У Беларусі, падкрэсліў ён, ёсць просты спосаб памяняць уладу і прэзідэнта — выбары. «Праз выбары народ дае ўладу, праз выбары народ мае права яе забраць. Кожная рэвалюцыя пачынаецца з цудоўных слоў і заўсёды заканчваецца грандыёзным падманам»

Каментары25

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай31

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

Люксавы італьянскі брэнд Miu Miu выпусціў калекцыю, якую параўналі з халатамі з ЦУМа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай31

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць