Грамадства1010

Лукашэнка: Трэба варушыцца, каб не страціць краіну

Афіцыйны кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад чыноўнікаў большай эфектыўнасці.

Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад чыноўнікаў большай эфектыўнасці і ініцыятыўнасці ў рабоце.
Адпаведнае патрабаванне кіраўнік дзяржавы агучыў сёння на пастаянна дзеючым семінары кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў на тэму «Імпартазамяшчэнне як важнейшы фактар дасягнення збалансаванага развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь».

«Пачынайце варушыцца. Улады на тое і існуюць, каб прымусіць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Меў рацыю прэм’ер, калі гаварыў: мы не абаронімся, не засцеражом сябе мытнымі пошлінамі і г.д. Нас проста раздавяць, бо ў нас адкрытая эканоміка».

Кіраўнік дзяржавы заклікаў усіх да актыўных дзеянняў і пошуку эфектыўных рашэнняў у развіцці эканомікі, у тым ліку і ў пытанні імпартазамяшчэння. «Калі мы гэтага не зробім, нас проста раздавяць, мы знікнем як дзяржава», — падкрэсліў ён.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў работу мясцовых органаў улады. «Так, мы цяпер заціснулі гайкі на ўзроўні губернатараў і міністраў, але ў нас поўнасцю выключаны са справы старшыні гар- і райвыканкамаў,

яны як ездзілі ў савецкія часы па палях, арганізоўваючы збор ураджаю, так і сёння ездзяць. Але эфектыўнасць такіх паездак роўная нулю. Іх уклад у гэты каравай мінімальны»,
 — сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што мясцовыя ўлады павінны кантраляваць і прымушаць укараняць у вытворчасць новыя сучасныя тэхналогіі. «Убачылі новыя тэхналогіі, прымушайце, няхай робяць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць