Алеся Бяляцкага адпусцяць з СІЗА развітацца з бацькам, які знаходзіцца ў цяжкім стане.
Як паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч, 19 снежня суд Першамайскага раёна даў дазвол на сустрэчу. У суд было адпраўлена адпаведнае хадайніцтва сваякоў і медыцынскія дакументы, якія сведчаць пра цяжкі стан бацькі Бяляцкага.
Як паведаміў Стэфановіч, зараз жонка Бяляцкага Наталля Пінчук едзе з лістом з суда ў Жодзіне, дзе ў СІЗА ўтрымліваецца асуджаны праваабаронца. Адміністрацыя СІЗА павінна вызначыць парадак этапавання Бяляцкага, выканання мер бяспекі і г.д.
Як зазначыў Стэфановіч, бацька Бяляцкага знаходзіцца на мяжы жыцця і смерці, таму «адлік часу ідзе нават не на дні, а на гадзіны».
****
Нагадаем,
Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала інфармацыя пра яго замежныя банкаўскія рахункі, перададзеная ў Мінск чыноўнікамі Літвы і Польшчы ў межах двухбаковых пагадненняў аб прававой дапамозе.
У будучым польскія і літоўскія ўлады папрасілі прабачэння у Бяляцкага і яго сям’і.
Каментары