Усяго патроху77

У Оршы вышыня снежнага покрыва дасягае 11 см

У бліжэйшыя выхадныя надвор'е ў Беларусі пагоршыцца. А на наступным тыдні зноў пацяплее.

паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

На працягу двух апошніх дзён у Беларусі назіраецца ўстойлівы пераход тэмпературы праз нуль, што сведчыць аб зімовым характары надвор’я. У дзённы час у многіх раёнах рэспублікі захоўваецца слабаадмоўная тэмпература, вышыня снежнага покрыва складае 1–11 см. У рэкардсменах Орша, дзе вышыня снегу дасягае 11 см.

У бліжэйшыя суткі, 23 снежня, умовы надвор’я не зменяцца.
У цэлым па Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў паўночна-ўсходніх раёнах пройдзе невялікі снег. Месцамі магчымы туман, іней. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, ад 3 да 8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начны час будзе вагацца ад мінус 2 градусаў па паўночным усходзе да мінус 10 градусаў па захадзе краіны.
Удзень чакаецца 1–6 градусаў марозу.

У выхадныя дні надвор’е пачне мяняцца. З Заходняй Еўропы да Беларусі набліжаецца атмасферны фронт, які паступова аслабіць маразы. У суботу, 24 снежня, уначы па захадзе, а ўдзень у цэнтральных раёнах рэспублікі чакаецца снег, мокры снег, у дзённы час у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях магчымы дождж, слабы галалёд.

Тэмпература паветра ў начны час будзе вагацца ад мінус 3 градусаў па захадзе да мінус 10 градусаў па ўсходзе краіны.
Удзень прагназуецца ад плюс 2 градусаў па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей да мінус 5 градусаў на ўсходзе Магілёўскай вобласці.

У ноч на кРаство, 25 снежня, уплыў франтальнага раздзелу пашырыцца на большую частку тэрыторыі краіны. Тэмпература паветра наблізіцца да нулявой адзнакі. Уначы прагназуецца слабаадмоўная тэмпература, удзень — слабададатная. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу, па захадзе снег будзе чаргавацца з дажджом. Нягледзячы на такую тэмпературу, снежнае покрыва яшчэ захаваецца ў многіх раёнах краіны.

Пачынаючы з панядзелка, 26 снежня, калі Беларусь трапіць у цёплую частку атлантычнага цыклону,

тэмпература паветра, асабліва ўдзень, павысіцца да плюс 6 градусаў, а па поўдні краіны — да плюс 8 градусаў.
Снежнае покрыва растане. Часам будзе ісці дождж, узмоцніцца паўднёва-заходні вецер.

У другой палове тыдня паветраныя масы стануць паступаць з паўночнага захаду Еўропы, са Скандынаўскага паўвострава, стане прыкметна халадней. Месцамі пройдзе снег, мокры снег. Тэмпература паветра ў сераду і чацвер на працягу сутак складзе мінус 3 — плюс 3 градусы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс8

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчука пасадзілі на 10 сутак за тое, што паўдзельнічаў у конкурсе трэш-блогера Mellstroy2

Вячорка: Ідэя з вялікай здзелкай ад Лукашэнкі мяняе ўвесь фармат13

«Луўр абрабавалі сярод белага дня. А мяне ў Беларусі крама вылічыла за 7 хвілін па бонуснай картцы»10

У Гомелі бацькі ўсё часцей даюць дзецям два імені10

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?24

У КНДР узводзяць мемарыял у гонар салдат, што загінулі за Расію9

Трамп: ЗША рыхтуюцца пачаць сухапутную ваенную аперацыю ў Венесуэле23

Тром жанчынам далі калонію і велізарныя штрафы за дваровы чат. Сярод іх 62‑гадовая завуч10

Жанчына з Рыгі расказала, як ездзіла ў Беларусь рабіць зубы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс8

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць