Кіно99

Карузлік перамагае дракона — трэйлер

У Новай Зеландыі здымаецца фільм «Хобіт: нечаканая вандроўка», які язык не паварочваецца назваць працягам «Уладара пярсцёнкаў».

Бо гэта ніякі не працяг, а перадгісторыя. Кінарэжысёр Пітэр Джэксан папулярызуе кінатэрмін «прыквэл». З’ява, якую ён пазначае, старая, як «Зорныя войны». Тыя самыя, дзе храналагічна ранейшыя падзеі здымалася пасля фінальных серый.

Але ўсё па парадку:

у снежні 2012-га на экраны выйдзе фільм «Хобіт: нечаканая вандроўка».
У ім — падзеі, якія папярэднічалі паказаным у трылогіі «Уладар пярсцёнкаў». А менавіта:
Більба Бэгінс (Марцін Фрыман) — дзядзька Фрода, асноўнага хобіта трылогіі — з падачы чараўніка Гендальфа, выпраўляецца з трынаццаццю гномамі на пошукі скарбу. Ён змагаецца з драконам, здзяйсняе подзьвігі і ўрэшце здабывае таямнічы пярсцёнак, ад якога будзе залежаць далейшы лёс Сяродзем’я.

Асобныя серыі «Зорных войнаў» здымаліся з перапынкам у пару дзесяцігоддзяў, таму мінулае там выглядае тэхнічна дасканалейшым за будучыню. Новая сага пра хобітаў не будзе пакідаць такога ўражання —

якія тэхнічныя змены могуць быць у Сяродзем’і, дзе заўжды пануе Сярэднявечча?
Дый фільм здымаецца сярод тых самых фантастычных новазеландскіх пейзажаў, дзе ў 2001–2003 кавалася трылогія «Уладар пярсцёнкаў». І акторы яшчэ не паспелі сысці на пенсію. Не кажучы пра герояў. З тых, хто сустракаўся ў храналагічна пазнейшых серыях,
у «Хобіт» трапілі эльфы: яны ж, як вядома, не старэюць па некалькі соцень гадоў.

Музычнай тэмай «Хобіта» будзе велічна-сумная песня гномаў (кампазітар фільма — Говард Шор).

Фільм здымаюць паводле кнігі Джона Р. Р. Толкіна «Хобіт, або Туды і назад». Дакладней, яе першай часткі. Бо пасля «Нечаканай вандроўкі» мусіць быць знятая серыя «Хобіт: Туды і назад». Яна з’явіцца на экаранах у 2013-м, абяцае рэжысёр.

Але ці ўдасца перадгісторыі паўтарыць абсалютны трыумф «Уладара пярсцёнкаў», які ў 2004-м узяў 11 «Оскараў»?
Зрэшты, трэба ж частцы кінааўдыторыі новая казка пасля выгасання Гары Потэра.

Дарэчы, мала хто ведае, што

савецкі кінематограф таксама зрабіў унёсак у прасоўванне хобітаў у народ.
Фільм-спектакль «Казачная вандроўка містэра Більба Бэгінса Хобіта» паводле Толкіна быў зняты яшчэ ў 1985-м. Праўда, хобіты ў ёй нагадваюць працаўнікоў будтрэсту «Чырвоны орк». З іншага боку: хто тых хобітаў бачыў насамрэч, апроч Толкіна?

Каментары9

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

Прыхільніцу Лукашэнкі абурылі цэны на яго партрэты. Людзі ёй адказалі14

Белстат прапануе зрабіць удзел у перапісе насельніцтва абавязковым4

У Польшчы афіцыйна падпісалі распараджэнне аб адкрыцці памежных пунктаў з панядзелка10

У Тайландзе знік беларускі мастак6

«Будучыня Беларусі вырашаецца тут». Былы палітзняволены расказаў, чаму пасля вызвалення прынцыпова вырашыў заставацца ў краіне37

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»14

На выпрабаваннях пад Масквой заўважылі новы цягнік для мінскага метро. Ён падобны да звычайнай электрычкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць