Андрэй Расінскі. Кадры

ТВ у нядзелю: кінараманы

Тэлевізія, 18 лютага 2007

Таталітарны раман

Элі Паркер

Лад, 22.10

posterТаталітарны раман (Тоталитарный роман)

Расея, 1998, каляровы, 117 хв.

Рэжысэр: Вячаслаў Сарокін

Ролі выконваюць: Сяргей Юшкевіч, Галіна Бакашэўская, Сьвятлана Кручкова, Тамара Ўржумава, , Юля Скрага, Аляксандар Малныкін

Жанр: Мэлядрама

Адзнака: 5,5 (з 10)

Галоўны прыз на кінафэсьце краін СНД і Балтыі (“Кінашок”), прыз Галіне Бакашэўскай за лепшую жаночую ролю

1968 год. У маленькае сібірскае мястэчка прыяжджае малады чалавек Андрэй. Герой (Сяргей Юшкевіч) зьбіраецца адседзецца ў цёткі, бо ў Маскве ўжо засьвяціўся, як дысыдэнт. У кінатэтры Андрэй знаёміцца з Надзяй (Галіна Бакашэўская), якая працуе мэтадысткай у мясцовым Доме культуры. Андрэй прываблівае Надзю сваёй выкшталцонасьцю, а Надзя Андрэя – сваёй наіўнасьцю. Але каханьне герояў – пад пагрозаю. Яны ўжо пад каўпаком ГБ…

Мэлядрама, дзе перашкода паміж героямі – увесь таталітарны апарат гвалту. Спарахнелы, стары, грувасткі, але ўсё яшчэ дзейсны. Атмасфэра эпохі, савецкі наіў, забароненыя сьпевы “Бітлз”, шэрыя людзі ў цывільным – і пранізьлівае абуджэньне ад таталітарнага сну.

На тле аўтарытарнай суседзкай пыхі – нечаканы расейскі фільм.

І вельмі своечасовы для Беларусі.

БТ, 22.25

posterЭлі Паркер (Ellie Parker)

ЗША, 2005, каляровы, 95 хв.

Рэжысэр: Скот Кофі

Ролі выконваюць: Наомі Ўотс, Джэніфэр Сайм, Грэг Фрэйтас, Гайе Поўп, Блэр Мастбаўм, Джэсіка Вогл, Скот Кофі

Жанр: Рамантычная трагікамэдыя

Адзнака: 5 (з 10)

Актрыса Элі Паркер круціцца як шалёная. Пасьпець з аднаго праслухоўваньня – на другое, заскачыць на хвілю да палюбоўніка, заняцца сыстэмаю Станіслаўскага. Але ад жыцьця Элі Паркер дастаюцца высьпяткі: каханы здраджвае зь сяброўкаю, роляў не даюць, а сыстэма Станіслаўскага нікому не патрэбная.

Элі Паркер ня вешае носу, і круціцца, круціцца, круціцца… Дзеля чаго? Мо, варта, агледзецца? А тут шчэ гераіні прапануюць новы праект…

Наомі Ўотс сыграла галоўную ролю – і была адною з прадусарак фільму. На ёй і трымаецца стужка: мітрэнгі, клопаты, пагоня за шчасьцем – і сьлепата, калі яно побач; упартасьць, сьмех і мілыя чалавечыя недарэчнасьці.

Усе фільмы

Каментары

Цяпер чытаюць

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Усе навіны →
Усе навіны

Аятала Хаменеі ўпершыню за некалькі тыдняў з'явіўся на публіцы

Дэпутат Гайдукевіч заклікаў нападаць на апазіцыянераў за мяжой: Гэты ўчынак будзе залічаны пры вяртанні15

Што вядома пра сетку кол-цэнтраў, якія ўцюхвалі беларускім пенсіянерам біядабаўкі4

Жонка трактарыста ўразіла колькасцю сыроў і каўбас, якія падарылі мужу на працы33

Дажджы вяртаюцца. Але будзе цёпла

У Мінску колькасць немаўлят скарацілася на траціну проці 2020 года21

Расія засакрэціла амаль усю статыстыку па дэмаграфіі5

Пошук у Google зніжае крэатыўнасць — людзі пачынаюць думаць аднолькава

Італьянскі матацыкліст зрабіў сэлфі з медзведзянём. Пасля гэтага яго насмерць разарваў дарослы мядзведзь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць