Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»55

Людзі Януковіча падклалі міну пад візыт у Кіеў?

Імаверна, што беларускі кіраўнік стаў у пэўным сэнсе закладнікам украінскіх палітычных гульняў. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Вы ўжо заўважылі, што тэрміны візыту Лукашэнкі ў Кіеў неяк затуманіліся. Цяпер кажуць пра 26 лютага, але ня надта ўпэўнена.

Што за прычына?

Ужо парафіравалі энэргетычны мэмарандум, які мусіў стаць цьвіком візыту. Яго меркавалі ўрачыста падпісаць высокі госьць і прэзыдэнт Юшчанка.

Але ж у іх там поўны кавардак! Гармідар! Прэзідэнт — адна назва. Паўнамоцтвы па беларускіх панятках ну проста сьмеху вартыя!

Карацей, сюжэт закруціўся такі.

Памятаеце, днямі літоўскі прэзыдэнт Адамкус прапанаваў Менску і Кіеву разам сябраваць супраць энэргетычнай імпэрыі?

Юшчанка ідэю ў прынцыпе ўхваліў.

А вось людзі Януковіча — прадстаўнікі ягонай Партыі рэгіёнаў у Вярхоўнай радзе — наважыліся гэтыя, як яны кажуць, антырасейскія пляны заваліць.

Уяўляеце, як крыўдна менскім экс-інтэгратарам атрымліваць такія поўхі!

Зрэшты, справа не ў рыторыцы. Украінцы — народ прагматычны. Ня хочуць сварыцца з Масквою напярэдадні новага газавага пагадненьня. Дый увогуле на тле нафтагазавай вайны Крамля зь Менскам Кіеў можа набраць ачкоў як надзейны транзытэр.

Карацей, як даводзілася ўжо прагназаваць, Украіна не сьпяшаецца супольна зь Менскам сьціскаць пальцы на "горле Расеі ды Заходняй Эўропы". Нашто? Ласкавае цяля дзьвюх матак сьсе!

Лішні раз бачым: палітыка — гэта суцэльныя парадоксы. Хто б мог падумаць, што беларускаму кіраўніцтву цяжэй будзе дамовіцца з "прарасейскім" Януковічам, чым з празаходнім Юшчанкам?!

Усе вэктары пераблыталіся, халера іх бяры!

А гэта ж мы толькі яшчэ спрабуем ляцець на двух крылах! :)

Каментары5

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада55

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам15

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар4

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно4

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак7

Прарасійскую блогерку Таццяну Манцян, якая часта з'яўляецца ў роліках беларускай прапаганды, у Расіі абвясцілі «экстрэмісткай»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада55

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць