Што думаюць рабочыя пра абарону сваіх правоў? Апытанне на прахадной МТЗ
Відэа.
Ці вераць рабочыя ў сваю абароненасць? І ці вераць, што прафсаюзы могуць дапамагчы, напрыклад, калі яны будуць патрабаваць павялічыць заробкі?
У Магілёве рабочыя РУП «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат» стваралі камітэт для страйку, каб змагацца за лепшыя заробкі. У Віцебску будаўнікі выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу ў знак салідарнасці са звольненым калегай і абяцалі перайсці ў БНП (Беларускі незалежны прафсаюз). У Мікашэвічах некалькі сотняў працоўных перайшлі ў незалежны прафсаюз дзеля сапраўднай абароны сваіх правоў і інтарэсаў. А што ў Мінску? Ці насамрэч рабочыя адчуваюць, што іх прафсаюзы абараняюць іх правы і інтарэсы? Ды і чаго чакаюць ад сваіх прафсаюзаў: абароны ці падарункаў на новы год? І калі гаворка ідзе пра такія паняцці, як «абараняць свае правы» і «змагацца за лепшыя ўмовы», ці хочуць гэтага самі рабочыя?
Мы спыталі рабочых каля прахадной Мінскага трактарнага завода, што яны думаюць на гэты конт? Ці адчуваюць яны абароненасць сваімі прафсаюзамі? І ці гатовыя змагацца за штосьці самі?
-
Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»
-
Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»
-
«Мне казалі: ты гаворыш як канадскі эмігрант». Сяргей Шупа расказаў пра Вільню 90-х, параўнанне літоўскай літаратуры з беларускай і адрозненні паміж народамі
Каментары