Культура1919

Кніг на беларускай мове — 10%

«Гэта лічба з’яўляецца адлюстраваннем моўнай сітуацыі», — мяркуюць у Міністэрстве інфармацыі.

«Беларускамоўных кніг у нас выдаецца прыкладна 10%. Гэта лічба з’яўляецца адлюстраваннем моўнай сітуацыі», — заявіла першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч 3 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

У той жа час, сказала яна, міністэрства не задавальняе «колькасць беларускамоўных кніг, якая выдаецца».

Ананіч паведаміла, што дзяржаўныя выдавецтвы выпускаюць прыкладна 120 кніг на беларускай мове ў год. Прычым гэта не камерцыйныя, а сацыяльна значныя праекты.

У Год кнігі, якім абвешчаны 2012-ы, Мінінфармацыі асаблівую ўвагу надае распаўсюду беларускамоўнай кнігі.

«У кнігарнях можна заўважыць, што беларускамоўныя кнігі выстаўлены на самым бачным месцы», — адзначыла Ананіч.

Яна паведаміла, што ў серыі «Школьная бібліятэка» ў 2011 годзе было выдадзена 20 беларускамоўных кніг накладам 20–30 тысяч асобнікаў.

«Мы не можам адмовіцца ад вялікай расійскай кнігі, — разам з тым адзначыла Ананіч. — Мы не можам абмяжоўваць сябе моўным пытаннем».

Каментары19

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

Памёр Вячаслаў Рагойша2

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома13

У Беларусі паставілі першы аўтамат са шкарпэткамі1

Па кнізе беларускі, якая стала бестселерам у нас і ў Расіі, здымуць фільм8

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра4

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць