Грамадства1818

Лукашэнка: Нашы суддзі проста малайцы

— не схіліліся перад тым, што хтосьці там уводзіць супраць іх санкцыі.

Аляксандр Лукашэнка не бачыць асаблівых праблем у судовай сістэме Беларусі. Аб гэтым ён заявіў 21 лютага, звяртаючыся да Сяргея Кандрацьева, якога прызначыў суддзёй і намеснікам старшыні Вярхоўнага суда, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

«Малайцы людзі, працуюць суддзі нармальна. Яны не схіліліся перад тым, што хтосьці там уводзіць супраць іх санкцыі, — заявіў Лукашэнка.

— Гэта наогул абсурд — супраць суддзі ўводзіць санкцыі. Суддзя — нявольнік перад законам.
Якія могуць быць санкцыі супраць суддзі? Але тым не менш нашы суддзі ў гэтай сітуацыі проста малайцы. Яны ні перад кім не схіляюцца, робяць сваю справу. Таму ў мяне асаблівых прэтэнзій да судзейскага корпусу няма, і вы павінны ведаць, што я вельмі беражліва ахоўваю нашу судовую сістэму ад усялякага ўмяшання ў яе работу.
І ламаць судовую сістэму, якая існуе ў Беларусі, недапушчальна».

Гаворачы пра работу праваахоўных ведамстваў і ў тым ліку органаў пракуратуры, Лукашэнка нагадаў аб неабходнасці прызначэння новай хвалі кіраўнікоў. «Я асабліва не педалірую гэтае пытанне. Так, трэба вылучаць моладзь.

Але для мяне галоўнае не ўзрост чалавека, а яго прафесіяналізм і адданасць дзяржаве. Вельмі рады, што Генпракуратура ў гэтым кірунку пачынае дзейнічаць»,
 — сказаў беларускі кіраўнік, звяртаючыся да Сяргея Аземшы, які прызначаны пракурорам Гомельскай вобласці.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, людзей неабходна вылучаць «знізу, з самой сістэмы». «Вы, напэўна, адзін з першых, каго мы прызначаем у адпаведнасці з гэтай новай хваляй і патрабаваннямі да кадраў. Дзесьці ў красавіку — маі мы правядзем на ўзроўні прэзідэнта нараду ў пракуратуры і больш прынцыпова і сур’ёзна вызначымся з кірункамі дзейнасці нашых пракурорскіх работнікаў», — сказаў Лукашэнка, адзначыўшы, што трэба паглядзець і на пытанне аб падтрымцы пракурорскага корпусу.

«Але вы дакладна павінны ведаць: я хачу, каб пракуроры змянілі стыль сваёй работы, — падкрэсліў Лукашэнка. — 

Я дагэтуль памятаю з савецкіх часоў, як пракурор вечна бадзяўся каля міліцыі, а міліцыя бегла да пракурора.
Навошта? Пракурор — гэта галоўны кантралёр у сваёй сістэме ў краіне. Пракурор павінен патрабаваць за вынік і выкананне правоў грамадзяніна і інтарэсаў дзяржавы. На гэта я арыентаваў генпракурора, і гэта будзе квінтэсенцыяй і чырвонай ніткай у нашай размове з пракурорскім корпусам».

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу Сяргея Аземшы на неабходнасць аказання падтрымкі ў фарміраванні органаў Следчага камітэта ў рэгіёне. Пры гэтым ён падкрэсліў асаблівую адказнасць пракуратуры за стан спраў у праваахоўных органах у пытанні барацьбы з крыміналам. Не менш сур’ёзную ўвагу трэба звярнуць і на барацьбу з карупцыяй, заявіў Лукашэнка.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

Прыхільніцу Лукашэнкі абурылі цэны на яго партрэты. Людзі ёй адказалі14

Белстат прапануе зрабіць удзел у перапісе насельніцтва абавязковым4

У Польшчы афіцыйна падпісалі распараджэнне аб адкрыцці памежных пунктаў з панядзелка10

У Тайландзе знік беларускі мастак6

«Будучыня Беларусі вырашаецца тут». Былы палітзняволены расказаў, чаму пасля вызвалення прынцыпова вырашыў заставацца ў краіне37

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»14

На выпрабаваннях пад Масквой заўважылі новы цягнік для мінскага метро. Ён падобны да звычайнай электрычкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць