Апытанне сяброў журы: Ланская займала апошняе месца
Скандал вакол вынікаў «Еўрафэсту» нарастае.
Ці можа яна быць пераможцам па суме галасаванняў? Як лічыць галасы гледачоў «Белтэлекам», не ведае ніхто, але многія падазраюць, што па методыцы Ярмошынай. А вось журы лёгка праверыць, калі сабраць звесткі, хто з яго сяброў як галасаваў.Спачатку меркавалася, што ў глядацкім галасаванні Ланская не перамагла, але журы прагаласавала «правільна». Аднак чатыры з пяці сяброў журы, якія прызналіся ў сваіх ацэнках «Еўрарадыё», аддалі спявачцы… апошняе месца.
Аляксей Хлястоў прыгадвае свае прэферэнцыі лёгка: «Я прагаласаваў так: 12 балаў за Litesound, 10 балаў — Uzari,а наступная — Вікторыя Алешка. Галасаванне было максімальна набліжана да фармату «Еўрабачання». Мы ставілі ад 12 да 6 балаў, прычым адзнак у 9 і 11 балаў не ставілі».
Іна Афанасьева на «Еўрафэсце» ўвогуле адпраўляе Ланскую на… апошняе месца!«Алёна была самая слабая з 5 прэтэндэнтаў. 7 балаў атрымаў Uzari. Хаця я магу напэўна сказаць, што ён мацнейшы і за Гюнэш, і за Віку Алешка. Але ў дзень «Еўрафэсту» ён выглядаў горш… 8 балаў атрымала Віка, 10 балаў — Гюнэш, 12 — Litesound».
Uzari відавочна падабаецца ёй больш за ўсіх. Але паставіць маладому выканаўцу больш не дазваляе сумленне: «У яго былі праблемы з голасам, гэта было чуваць, — шкадуе Іна Афанасьева. — Але я не магла паставіць яму ацэнку авансам. Ён жа ведаў, што ідзе на адказнае мерапрыемства, а да свайго інструмента — да голасу — паставіўся не належным чынам. Ну вось, паехаў бы ён на «Еўрабачанне“, і забалела б яму там горла. Што б мы тады рабілі?»
Паводле слоў народнага артыста Беларусі Мікалая Скорыкава, 12 балаў гурту Litesound далі 6 сябраў журы. У тым ліку і сам спявак:«Я гэтаму Litesound не кум і не сват, і ўвогуле гэта музыка не зусім мая, бо я належу да старэйшага пакалення. Але гэта конкурс! Калі ўсе артысты падышлі да фінала, я звярнуў увагу, што гэта вельмі моцная каманда. Алёне Ланской я дапамагаў з выбарам песні для «Славянскага базару», але… Ну, не выйшла тут у чалавека! А гэта ж конкурс!»
Народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч прызнаецца, што… не памятае, як прагаласаваў на «Еўрафэсце». Дзіўна, але бывае!
Кампазітары Леанід Шырын і Юрый Вашчук адмаўляюцца казаць, як размеркавалі свае балы. Не ведае, ці мае на гэта права, і харэограф Аляксандр Мяжэнны: «Усе паперы мы запоўнілі, падпісалі і аддалі арганізатарам конкурса. Так што пытайцеся ў іх. І другі момант: я лагічнай лічу барацьбу паміж Litesound і Ланской».
Затое кампазітар Яўген Алейнік не робіць са свайго галасавання таямніцы: «Запішыце, толькі не пераблытайце, бо не хачу нікога пакрыўдзіць. Алешка — 12, Litesound — 10, Гюнэш — 8, Uzari — 7 Ланская — 6».У пераможцы… пятае месца!
Такім чынам, пасля апытання пяці сяброў журы Алёна Ланская не толькі адстае ад Litesound на 24 балы, але… прайграе ўсім астатнім фіналістам «Еўрафэсту».Адназначных высноваў з нашай апытанкі зрабіць нельга, бо ў журы ажно 10 удзельнікаў. Але… ці можна перамагчы, калі палова журы ставіць цябе на апошняе месца?
«Ведаеце, я шмат гляджу замежных шоу, такіх, як
калі сябар журы спатыкнуўся, зрабіў пратэкцыю артысту, і гэта бачна — яго рэпутацыя падае настолькі ўніз, што ў музычнай супольнасці табе не будзе месца як мінімум 3 гады. А ў Амерыцы гэта раўназначна банкруцтву».
Каментары