Кіно2929

Удмурцкая культура? «Узы-боры»

Трэці ў гісторыі фільм на ўдмурцкай мове: поўная гумару і эратызму камедыя.

Перамога ўдмурцкіх бабуль на адборы на расійскае «Еўрабачанне» прыцягнула ўвагу да ўдмуртаў. Гэта малы народ, што жыве перад Уралам. Аказаўшыся ў расейскім атачэнні, удмурты трымаюцца за сваю мову і адметнасць. Не толькі буранаўскія бабулі, але і моладзь.

Гэта была ідэя «ўдмурцкай тусоўкі» — зняць рамантычную камедыю на сваёй мове.

У рэалізацыі дапамог польскі рэжысёр Пётр Палган. Палякі і прафінансавалі. Так паўстаў фільм «Узы-боры», што ў перакладзе азначае «Суніца-ягада» — па назве распаўсюджанай народнай песні.

Фільм гэты зняты ў стылістыцы «наіўнага мастацтва».
Ігра актораў аматарская, мантаж, касцюмы, грым мінімалісцкі, нават краявіды не падбіраліся асабліва — бюджэт не даваў разагнацца ў пераездах.
Але фільм поўны лёгкага гумару і (таксама лёгкага) эратызму.

У стужцы шмат песень: як традыцыйных, так і сучасных.

Фільм глядзіцца. Народ і яго культура бачацца ў ім. А палітычны мэсыдж карціны даволі смелы.

Сюжэт карціны такі: Максім з вёсачкі Гондыргурт закахаўся ў маладую спявачку Вікторыю Ядыгараву, песні якой пачуў па радыё.
У горадзе на ўдмурцкай вечарыне ён, нарэшце, сустракае ўдмурцкую зорку, але тут жа губляе надзею на знаёмства — сталічную прыгажуню звозіць кавалер на крутой іншамарцы. Сястра і дзядуля Максіма сур’ёзна азадачаныя тым, як выратаваць Максіма ад дэпрэсіі. З дапамогай Мітрэя, які нядаўна вярнуўся з войска, яны адпраўляюцца да прадзюсара Вікі — удмурцкага хіпстара Роберта. І вось
воляй лёсу амбіцыйная зорка і яе піяршчык з’яўляюцца ў вёсцы, дзе іх чакае мноства сюрпрызаў…

Не выпадкова, што фільм зняў польскі рэжысёр. Малыя нацыі Цэнтральнай Еўропы спагадаюць і дапамагаюць малым народам Расіі — як і беларусам, зрэшты.

Удмуртаў 600 тысяч. Іх лёс — тыповая доля каланізаваных народаў.
Яшчэ ў 1926 годзе яны складалі 52% насельніцтва Удмуртыі. У 1939 годзе — ужо толькі 39%. Сталін абраў Прыўралле ў якасці цэнтра абароннай прасысловасці.
На сёння ўдмуртаў ва Удмуртыі — 28%. Але ў нацыянальным парламенце дэпутатаў-удмуртаў толькі 11%.
Агромністыя прыродныя багацці рэгіёна патроху вычэрпваюцца. Нафты на сёння здабываецца каля 10 мільёнаў тон за год, але ўсе радовішчы ўжо на фінальнай стадыі распрацоўкі.

Удмуртыя — тыповая глыбінная Расія, якой мы не ведаем.

Удмурты захоўваюць большасць у вёсках.
Цікава, што моладзь шукае новыя спосабы змагання за нацыянальную ідэнтычнасць: інтэрнэт, новая музыка. Не толькі «Брангуртысь песанаёс», але і юныя артысты разумеюць: выйсце — у пазітыве. І ва ўпартым дзяржанні за сваё.

Дарэчы, ва «Узы-боры» месцамі выкарыстоўваецца ўдмурцка-расейская трасянка.
Удмурцкая мова ў XVIII–XX стагоддзі развівалася па схемах, выпрацаваных у імперскім цэнтры. Імперыя была зацікаўленая ў выкарыстанні працоўных рэсурсаў народа, але не ў яго нацыянальным самаразвіцці. Удмуртаў перавялі на расейскія імёны і прозвішчы. А мова насычалася расейскай лексікай. Напрыклад, удмурты да прыходу расейцаў не ведалі паняцця «вайна». Таму слова «война» ўвайшло ва ўдмурцкую мову і смяшыць іншамоўных слухачоў у буранаўскім перакладзе песні Цоя.

Фільм можна паглядзець у высокай якасці анлайн.

А вось фільм у Ю-Тубе з расейскімі субтытрамі:

Спампаваць кіно можна тутака.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Усе навіны →
Усе навіны

Кампаніі, якія спадзяваліся зэканоміць на ШІ, цяпер выдаткоўваюць значныя грошы на выпраўленні2

Ціханоўская: Трампу вельмі цяжка мець справу з Расіяй, але Беларусь для яго — як нізка вісячы фрукт14

У ЕС пракаментавалі заяву Трампа аб тарыфах 30%6

Прэзідэнт Ірана быў паранены падчас ізраільскіх удараў1

Блогер Сяргей Пятрухін знайшоў новую працу23

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве14

У Мінску пажаніліся 15-гадовая дзяўчына і 16-гадовы хлопец22

Мікалай-Аціла, Брыджыт-Аўрэлія, Іван-Чыемерыэ. Якія імёны для немаўлят былі самымі папулярнымі ў сталіцы, а якія здзівілі3

Рух каля Партызанскага праспекта ў Мінску перакрылі амаль на месяц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць