Эканоміка1414

Чыж і Тарнаўскі цяпер зарабляюць на нерухомасці

Нафтаперапрацоўка перастала быць залатой жылай беларускай эканомікі.

Групы кампаній «Трайп» і «Юнівест-М», супраць якіх Еўрасаюз увёў эканамічныя абмежаванні, зарабілі свой капітал перадусім дзякуючы шматгадоваму ўдзел у перапрацоўцы нафты. Хто яшчэ працуе на нафтавым рынку, і чаму на ім не з’яўляюцца новыя прыватныя кампаніі?

Закрытая квота

У пачатку і сярэдзіне 2000-х, калі аб’ёмы бязмытавай расійскай нафты, якая пастаўлялася ў Беларусь, набылі гіганцкія аб’ёмы, былі дзясяткі кампаній, ахвотных перапрацоўваць яе. Для расійскіх карпарацый працаваць у нашай краіне было больш прыбыткова, чым у сябе на радзіме, праз асаблівасці заканадаўства. У выніку за 2007—2010 экспарт нафты і нафтапрадуктаў перавысіў $30 мільярдаў.

Дазвол на працу даваў асабіста Аляксандр Лукашэнка. Яшчэ ў 2003 ён загадаў стварыць урадавую камісію на чале з Анатолем Тозікам, якая б прымала заяўкі ад кампаній на імпарт і перапрацоўку нафты. Некаторыя з удзельнікаў камісіі, сышоўшы з урада, сталі дарадцамі ў расійскіх кампаніях… Праўда, канчатковае рашэнне — якая квота дастанецца якой кампаніі — заставалася непасрэдна за Лукашэнкам.

Новыя правілы

Яшчэ некалькі гадоў таму ў краіне налічвалася каля 20 аператараў, але цяпер іх колькасць змяншаецца. «Нафтаперапрацоўка была прыбытковай некалькі гадоў таму. Але сітуацыя змянілася. Праца на ўнутраны рынак цяпер не прыносіць прыбытку», — тлумачыць эксперт у галіне энергетыкі Таццяна Манёнак. За 2010 сальда Беларусі па гандлі нафтай і нафтапрадуктамі было адмоўным — мінус $1,5 мільярда. У 2011 сітуацыя яшчэ пагоршала — з улікам вяртання мытаў у бюджэт Расіі сальда склала мінус $2 мільярды.

«Я не думаю, што для Юрыя Чыжа нафтаперапрацоўка — гэта галоўная крыніца прыбытку. Ягоны бізнэс разгалінаваны, што дапамагае пераадольваць крызісныя сітуацыі. «Трайпл» дасягнуў поспеху і праз пэўную блізкасць да ўладаў, і праз эфектыўную працу менеджараў», — мяркуе Таццяна Манёнак. Больш за тое, па яе словах, у апошні час «Трайпл» мог і не займацца нафтаперапрацоўкай. Тое самае і з «Юнівест-М» Анатоля Тарнаўскага — кампанія, раскруціўшыся на нафце, цяпер зарабляе на іншым — на нерухомасці.

Роўна падзелены рынак

Замест беларускіх прыватнікаў, доля якіх на рынку нафтаперапрацоўкі зменшылася да мінімуму, на авансцэну выйшлі расійскія карпарацыі. Згодна з заканадаўствам, перапрацоўкай могуць займацца толькі кампаніі-рэзідэнты, таму расійцы дзейнічаюць праз свае мясцовыя прадстаўніцтвы. «Лукойлу», «Татнафце», ТНК і іншым кампаніям, якія завозяць сваю сыравіну на нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусі, належыць 50% квотаў. Другую палову атрымлівае чацвёрка дзяржаўных кампаній. Гэта «Беларуская нафтавая кампанія», «Беларуснафта», «Нафтан», «Мазырскі НПЗ».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа8

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Альфа-самцы — гэта выключэнне, а не правіла. Вынікі новага даследавання11

З навальніцамі і парывістым ветрам. Якім будзе надвор'е на наступным тыдні

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»45

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа8

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць