Здароўе33

На лячэнне беларускіх дзяцей ахвяравалі 1,5 млн даляраў

Чаму на лячэнне дзяцей збіраюць грошы, а бацькі не пагаджаюцца на дапамогу дзяржавы.

Гісторыя Пеці, «хлопчыка-матылька» з Вілейкі, абляцела ўсю краіну. У 4-гадовага хлопчыка вельмі тонкая скура, якая рвецца пры кожным неахайным дотыку. Дапамогу яму збіраюць таксама ўсім светам. Маці хлопчыка Аксана расказвае, што ад дзяржавы Пеця мае толькі льготы на бінты і прэпараты для апрацоўкі ран. Але гэтыя лекі яму не падыходзяць — Аксана набывае замежныя.

Дэрматолаг, якога прыслалі з Мінска, толькі развёў рукамі і параіў звярнуцца… ў нямецкае пасольства. На лячэнне Пеці трэба сабраць 75 тысяч еўра.

А вось адмысловая камісія пры Міністэрстве аховы здароўя пакуль да гэтага выпадку не дабралася. Адтуль толькі даслалі ліст, што ведаюць пра праблему.
Пры Мінздароўя працуе камісія па накіраванні грамадзян за мяжу за кошт бюджэту. Калі камісія прымае рашэнне аб мэтазгоднасці, бачыць, што гэтае дзіця тут не вылечыш, значыць, бюджэт нясе выдаткі», — расказвае карэспандэнту Еўрарадыё міністр аховы здароўя Васіль Жарко падчас прамой лініі ў газеце «Рэспубліка».

Па словах міністра, неабходнасць звароту па медыцынскую дапамогу за мяжу — з’ява рэдкая. Амаль усё можна якасна вылечыць у нас.

«Мы не горш. Ёсць там нешта ў галіне нейрахірургіі. Магчыма. У нас яшчэ Цэнтр недабудаваны. І тое, у 5-й паліклініцы робяць усе віды аперацый».

Сям’я 14-гадовай жыхаркі Брэста Машы Рахлей, у якой знайшлі надзвычай рэдкую хваробу — адамантыному — вырашыла лячыць яе ў Маскве. Маўляў, прапановы расійскіх медыкаў выглядалі больш прывабна. Маці дзяўчынкі Інэсу можна зразумець. У яе дачкі павольна знішчаецца косць нагі.

У Мінску прапанавалі выразаць кавалак, альбо замяніць яе штучным імплантантам. У Маскве ўзяліся лячыць і паабяцалі выратаваць нагу.

«Бо яны нам прапанавалі самыя апошнія і сучасныя спосабы лячэння. Ёй зрабілі ўнікальную аперацыю. У Беларусі нам такой не прапаноўвалі», — кажа Інэса Рахлей.

З камісіяй, пра якую расказвае міністр аховы здароўя, сям’я Рахлей вырашыла судзіцца.
Дактары першапачаткова няправільна паставілі дыягназ і заявілі, што лячыць Машу можна і ў Беларусі. Гэта пры тым, што раней такіх аперацый у нас папросту не рабілі. Не дзіва. Дагэтуль ва ўсім свеце было зарэгістравана толькі 300 выпадкаў захворвання на адамантыному. Суд у выніку закончыўся нічым — там папросту не змаглі ацаніць правільнасць дыягназу.

Акрамя недаверу да камісіі пры Мінздароўя ў сям’і Рахлей былі і іншыя прычыны адмовіцца ад лячэння ў Мінску.

«Усе клінікі былі гатовыя з намі працаваць. Але гэта, зноў жа, упіралася ў фінансаванне. І так склалася, што нам Масква прапанавала свае паслугі і варыянты. Мы з імі супрацоўнічалі. Нам не ставілі ўмовы — вось так і ўсё. Мы выбіралі самі.

А Мінск, у прынцыпе, так і працуе — вось вам варыянт, хочаце альбо не, а іншага мы і разглядаць не будзем», — расказвае маці Машы.

У выніку бацькі хворай дзяўчынкі вырашылі скарыстацца дапамогай недзяржаўнага фонду «Шанс». Праз дабрачынныя ахвяраванні неабходныя для аперацыі 16 тысяч долараў былі сабраныя.

Прадстаўнікі фонду кажуць, што за апошнія тры гады, дзякуючы неабыякавым людзям, удалося сабраць паўтара мільёна даляраў.
Больш за 200 дзяцей змаглі выехаць на лячэнне за мяжу. Ахвяраванні робяць як простыя людзі, так і камерцыйныя фірмы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону34

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

Хірурга з Оршы асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна

Зяленскі: Я веру, што Трамп хоча перамогі Украіны2

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому6

Зміцер Ягораў: «Байсол» збіраецца і далей выплачваць па 1000 еўра палітвязням5

Рада па маральнасці прапанавала назваць адну са станцый метро ў гонар Еўфрасінні Полацкай7

Літва і Беларусь маюць гарачую лінію для папярэджання пра расійскія беспілотнікі2

Хто цяпер будзе выплачваць па 1000 еўра палітвязням, якія раней выдаваў «Байсол»? А ніхто і не ведае18

У Мінску з'явіцца вуліца імя кадэбіста Дзмітрыя «Нірваны» Федасюка, які загінуў у перастрэлцы ў кватэры Зельцара19

«Тут праблема не ў палітычных разыходжаннях». Франак Вячорка адказаў, ці ёсць у яго канфлікт з Сяргеем Ціханоўскім38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону34

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць