Культура77

In memoriam. Віталь Гарановіч

Не стала паэта з Глыбоччыны і дырэктара школы, якая яго намаганнямі зрабілася беларускамоўнай.

На 61-м годзе жыцьця памёр Віталь Гарановіч — былы настаўнік і дырэктар глыбоцкай сярэдняй школы № 3, якая ягонымі намаганнямі стала беларускамоўнай і трымалася ў гэтым статусе да апошняга, пакуль спадар Гарановіч не пакінуў сваю пасаду. Не стала вядомага на Глыбоччыне паэта, які прынцыпова заставаўся сябрам Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Як прынцыповага прыхільніка беларускамоўнай адукацыі ведаюць і памятаюць Віталя Гарановіча ў Глыбокім. У сярэдняй школе № 3 вучняў выхоўвалі беларусамі і патрыётамі. Віталь Рыгоравіч шчыра ганарыўся многімі сваімі выхаванцамі, кажа мясцовы краязнаўца, выдавец газеты «Вольнае Глыбокае» Уладзімір Скрабатун: «Уся школа была цалкам беларускамоўная.

І ён сапраўды ганарыўся, што многія вучні былі, умоўна кажучы, «на барыкадах» — у Мінску ў 2006-м годзе на плошчы, і «суткі» сядзелі... Ён так і казаў: «О! Гэта мае выхаванцы».

Былы вучань глыбоцкай сярэдняй школы №3 Андрусь Храпавіцкі — заснавальнік рэгіянальнага незалежнага сайту westki.info: «Віталь Рыгоравіч — гэта цэлая эпоха. Гэта чалавек, на якім трымалася школа, сапраўды беларуская школа, дзе быў беларускі дух. Днямі каля школы спілавалі вялікія таполі, якія раслі там шмат гадоў і якія памятае не адно пакаленне выпускнікоў. Гэта нібы сімвал таго, што школа стала ўжо не такая, як раней... А яшчэ

Віталь Рыгоравіч — не толькі выдатны педагог, а яшчэ і беларускі паэт, патрыёт нашага горада і ўсёй Беларусі.
Проста не магу даць веры, што яго больш ужо няма сярод нас!»

Калі Віталь Гарановіч пакінуў дырэктарскую пасаду, школа №3 паступова ператварылася ў звычайную расейскамоўную.

Ён казаў, што сышоў з педагогікі паводле ўласнага жадання, але шмат хто ў Глыбокім мяркуе, што гэта было зроблена пад ціскам.
Апошнія гады ён працаваў у раённым прафсаюзе работнікаў адукацыі, фактычна застаючыся на дзяржаўнай пасадзе. Але пры гэтым прынцыпова заставаўся сябрам «неафіцыйнага» Саюза беларускіх пісьменнікаў, згадвае Франц Сіўко, які доўгі час кіраваў віцебскай філіяй пісьменніцкай арганізацыі: «Ён быў чалавекам слова, цвёрдых перакананняў і такой добрай беларускасці! Калі я працаваў у Тэхналагічным універсітэце, я вельмі шмат сутыкаўся з яго колішнімі вучнямі і чуў ад іх вельмі і вельмі прыязныя водгукі».

Паэтка Марыя Баравік з Падсьвілля згадала, што з усіх літаратараў рэгіёну толькі яны ўдвох заставаліся ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў: «Ён заставаўся са мной у старым саюзе, не пайшоў туды. Я ягоныя вершы добра ведаю. Ён такі паэт-апісальнік, пра прыроду хораша пісаў, раскошныя вершы такія, добрыя вершы ў яго».

Марыя Баравік рэдагавала адну з чатырох кніжак Віталя Гарановіча, «Саракі». Яшчэ былі «Беразвечча», «Святло блакіту» і апошняя — «Нараджэньне вады».

Вершы Віталь Гарановіч пачаў пісаць яшчэ ў юнацтве, калі вучыўся ў Хоўхлаўскай сярэдняй школе,

згадвае ягоная школьная сяброўка Настасся Наркевіч: «Я таксама пісала вершы, і мы з ім уваходзілі ў літаратурнае аб’яднанне пры маладзечанскай газеце "Святло камунізму". І я заўсёды любіла яго вершы. Ён шчыра пісаў! Добры быў чалавек, адказны, сціплы, надзейны — чалавек, з якім было вельмі ўтульна і цёпла! Шкада, вельмі шкада...»

Сёлета 7 студзеня Віталю Гарановічу споўнілася 60 гадоў. У інтэрв'ю раённай газеце «Веснік Глыбоччыны» ён казаў, што паэзія заўжды жыве ў ягонай душы. І

як часцінка душы паэта землякам застануцца яго вершы і песні — «Глыбоцкі вальс», «Глыбоцкае танга», «Азёры Глыбоччыны», «Беразвечча».

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга45

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга

Усе навіны →
Усе навіны

Не забудзьце ўпрыгожыць дамы маем. Сёння — Сёмуха4

Ці лятае Ціханоўская бізнэс-класам і як міністр замежных спраў Польшчы падкінуў яе на сваім самалёце8

Трагедыя ў Бельгіі: украінскі падлетак прызнаўся ў забойстве маці і 6-гадовай сястры5

Ноччу на Мінск і Мінскую вобласць зноў абрынуліся залевы і навальніцы1

«Цяпер Пяткевіч — гэта Георгій Жукаў Вялікай Айчыннай». Лойка пра ролю чыноўніцы12

Як Трамп прайграе ўласную гандлёвую вайну з усім светам7

Ушчэнт п’яная аўтамабілістка наехала на веласіпедыстку і кінула яе паміраць7

Ці можа пасажыр з верхняй паліцы ў цягніку прымусіць чалавека з ніжняй падзяліцца месцам? Не ўсё так проста2

Без шлагбаўма і па перадаплаце. Што зменіцца для аўтамабілістаў Беларусі: новыя правілы платных парковак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга45

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць