Улада66

Шведы абмеркавалі адмену мінскага чэмпіянату свету па хакеі

Сёння ў шведскім парламенце ў Стакгольме адбылася дыскусія па пытанню Чэмпіянату свету па хакеі, што мае адбыцца ў Мінску ў 2014.

Галоўным удзельнікам сустрэчы быў Крыстэр Энглунд (Christer Englund), старшыня Шведскай нацыянальнай федэрацыі хакея і адзін з кіраўнікоў Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай.

Крысціян Хольм, дэпутат парламента (Партыя Мадэратаў/Кансерватары) і арганізатар сустрэчы, разам са сваімі калегамі, меў на мэце выказаць крытычную пазіцыю парламента Швецыі да правядзення чэмпіянату.

На сустрэчы прысутнічалі пару дзесяткаў чалавек, якія прадстаўлялі розныя палітычныя партыі і праваабарончыя арганізацыі, а таксама звычайныя супрацоўнікі парламента, але ўсе мелі аднолькавы пасыл да прадстаўніка арганізацыі, якая прымала рашэнне па наданні Беларусі правоў па правядзенні чэмпіянату — Беларусь і беларускі народ заслугоўваюць такое спаборніцтва, але не Лукашэнка і ягоны рэжым.

Парламентары падзяляюць меркаванне, што спорт і палітыка мусяць быць асобна, але прысутныя палітыкі, як і Крысціян Хольм, мяркуюць, што нават спорт не павінен страціць каштоўнасцяў дэмакратыі і правоў чалавека, і высокія патрабаванні ў гэтай сферы садзейнічаюць падтрымцы і развіццю дэмакратыі ва ўсім свеце.

Крысціян Хольм, які таксама з’яўляецца старшынём групы па пытаннях Беларусі ў парламенце Швецыі, лічыць, што само рашэнне даць Лукашэнку права правядзення чэмпіянату ёсць вялікай памылкай ад самага пачатку.

Крыстэр Энглунд, у сваю чаргу, адзначыў, што адзінае, з чым Міжнародная федэрацыя хакею лічыцца перадусім — гэта тэхнічныя магчымасці краіны на арганізацыю і правядзенне чэмпіянату, адхіліўшы гэтым усе факты парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

Адно з патрабаванняў, якое Міжнародная федэрацыя хакею будзе мець да беларускіх ўладаў тычыцца візавага пытанне.

Так, ад беларускіх уладаў будзе патрабавацца поўнае палягчэнне візавага рэжыму для замежных журналістаў і гульцоў чэмпіянату, ці поўнае скасаванне візавага рэжыма для дадзенай групы людзей.

«Нельга абмяжоўвацца клопатам толькі пра замежных журналістаў. Мы мусім думаць перадусім пра прадстаўнікоў мясцовых, незалежных СМІ ў Беларусі», — дадаў Крысціян Хольм.

На пытанне, ці адрэагавала Міжнародная федэрацыя хакея на падзеі пасля прэзідэнскіх выбараў 2010 і цяперашнюю сітуацыю ў краіне, прадстаўнік федэрацыі адзначыў, што яны факусуюць сваю ўвагу на тэхнічным прагрэсе Беларусі па арганізацыі чэпміянату.

«У часе сустрэчы, мы выказалі наш погляд па дадзеным пытанні, і што мы шчыра спадзяемся на магчымы перанос чэмпіянату з Беларусі, ведаючы пра рэпрэсіўны рэжым Лукашэнкі. Асабіста я лічу, што спартовае мерапрыемства падобнага маштабу не павінна праводзіцца ў дыктатуры. Пакуль рэжым трымае ў закладніках палітычных вязняў і не правозіць аніякіх дэмакратычных рэформаў, краіна павінна быць цалкам выкрэсліная нават з лісту магчымых кандытатаў на правядзенне такіх мерапрыемстваў», — адзначыў Крысціян Хольм падчас сустрэчы.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА3

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Знеслі апошні драўляны дом. Сядзібная забудова каля метро «Грушаўка» амаль знікла3

Пратэстоўцы ў Катманду падпалілі рэзідэнцыю прэзідэнта і прэм'ера7

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых17

Карбалевіч: Ад апазіцыі цяпер мала што залежыць, варта рыхтавацца да сыходу Лукашэнкі13

Гімназія Ірыны Абельскай змяніла ўласніка і засакрэціла яго імя2

Гісторык Ігар Мельнікаў выйшаў на волю15

Прэм'ер-міністр Непала падаў у адстаўку2

Лукашэнка загадаў вярнуцца да пахаванай 13 гадоў таму ідэі стварэння фінансава-прамысловых груп4

13-гадовая дзяўчынка хацела ачысціць твар энзімнай пудраю і трапіла ў рэанімацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА3

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць