Здарэнне адбылося каля будынку райвыканкама.
Ад жывёліны дзяўчыну абараніў хлопец, якому ўдалося забіць андатру. Міліцыянт, які дзяжурыў у будынку райвыканкама, выклікаў «хуткую дапамогу». Пасля высветлілася, што андатра была хворая на шаленства.
Як паведамілі ў Глыбоцкай санстанцыі, дзяўчына ад укусаў не пацярпела, звер паспеў парваць на ёй толькі куртку.
У Глыбокім, у сувязі з запланаваным правядзеннем Дня беларускага пісьменства, наводзіцца парадак вакол возера ў цэнтры горада, таму, магчыма, будаўнікі разбурылі нару андатры.
Цяпер чытаюць
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары