Культура

Баніфацыно здымае Беларусь

Фатограф з Парыжу Джэф Баніфацыно прыехаў у Беларусь, каб зрабіць сэрыю рэпартажаў. Што такое Беларусь для заходніх фатографаў? Гэта Чарнобыль, паліцэйшчына і савецкая панурасьць. Часам сіроты, часам калгасная Афрыка. Нешта лукашоіднае або шакуючае, каб ілюстраваць стэрэатыпы або выбіць сьлёзы. Такая Беларусь трапляе на экраны сусьветных радараў.

Фота Джэфа Баніфацыно

Фатограф з Парыжу Джэф Баніфацыно прыехаў у Беларусь, каб зрабіць сэрыю рэпартажаў. Што такое Беларусь для заходніх фатографаў? Гэта Чарнобыль, паліцэйшчына і савецкая панурасьць. Часам сіроты, часам калгасная Афрыка. Нешта лукашоіднае або шакуючае, каб ілюстраваць стэрэатыпы або выбіць сьлёзы. Такая Беларусь трапляе на экраны сусьветных радараў.

Джэф вырашыў паказаць іншую Беларусь — сьветлых людзей, поўных жыцьцёвай сілы. Для сваіх рэпартажаў ён выбраў дзьве тэмы: па-першае, беларускія інтэлектуалы і артысты, а па-другое, стыль жыцьця беларусак.

Пісьменьнік Адам Глёбус з дачкой, рэжысэр Андрэй Кудзіненка ля бігборда «60 год Перамогі», выдаўцы часопісу «Студэнцкая думка», графік Міхал Анемпадыстаў, рок-гурт «N.R.M.» і маленькі сын Піта Паўлава, акторкі Купалаўскага, Рыгор Барадулін за працай — вось што складае аснову першага сюжэту.

Джэф не прызнае лічбавых камэраў. Джэф — брэтонец і носіць на куртцы сьцяжок свайго кельцкага народу. Джэфу 28 гадоў. У Рэдакцыю «НН» ён прыйшоў таксама, каб фатаграфаваць для рэпартажу. Гэта другі ягоны прыезд у Беларусь — першыя здымкі ён зрабіў улетку.

…Зьміцер Вайцюшкевіч — цяжкі арэшак для фатографаў. У яго не зусім правільны твар, доўгія рукі і партыкулярная жэстыкуляцыя. Удала зьняць яго на канцэрце немагчыма. Вайцюшкевіч-артыст — гэта набор дэталяў, якія рассыпаюцца пры фатаграфаваньні. Я чуў пра гэта ад незраўнанага Анатоля Клешчука.

Не лягчэй злавіць ягоны вобраз і ў студыі. Пры сваёй эстраднасьці, Вайцюшкевіч — закрыты чалавек, рэч у сабе. Зьняць яго цяжка, як радыёхвалю. Каб злавіць вобраз сьпевака, Джэф паехаў за ім на ягоную бацькаўшчыну, у Бярозаўку. Кадар, які задаволіў, быў зроблены ў роднай хаце Зьмітра — у пакоі, у якім ён вырас.

Рэпартаж пра беларускіх інтэлектуалаў і артыстаў мае выйсьці ў дадатку да «Монд», а пра жанчын Беларусі — у «Эль» перад 19 сакавіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране3

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Буйнога мінскага бізнэсмена, які займаўся вырабамі са шкла, пасадзілі за палітыку

Суд у Азербайджане вынес суровыя прысуды журналістам, якія расследавалі бізнэс сям’і Аліева2

Праз два тыдні беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй5

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць9

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране3

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць