Грамадства

Суд над Ігарам Сімбіровым перанесены на 18 мая

Нагадаем, музыкант Ігар Сімбіроў і бард Зміцер Бартосік 6 мая давалі імправізаваны канцэрт на сустрэчы з прыхільнікамі, якая праходзіла пад адкрытым небам у раёне чыгуначнай станцыі Зялёнае пад Мінскам.
Пасля заканчэння канцэрта ўсе ўдзельнікі былі затрыманыя без тлумачэння прычын. Іх даставілі ў РАУС у Ждановічы. Пасля зняцця адбіткаў пальцаў і тлумачэнняў усіх адпусцілі, а Сімбірова вывелі асобна. На яго, паводле нашай інфармацыі, складзены пратакол на падставе двух артыкулаў Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі і дробнае хуліганства.

Як сказаў актывіст «Гавары праўду» Юрый Ганчар, у суд былі выкліканы супрацоўнікі міліцыі, якія затрымлівалі Сімбірова. «Але яны настолькі блыталіся ў паказаннях, што нават наш суд зняў з Сімбірова адно абвінавачанне — у супраціўленні работнікам міліцыі. Сімбіроў цяпер абвінавачваецца толькі ў дробным хуліганстве. Гэты артыкул прадугледжвае нецэнзурную лаянку і непрыстойныя паводзіны ў грамадскім месцы. Якое можа быць грамадскае месца ў лесе, дзе праходзіў канцэрт?» — сказаў Ганчар.

У выніку суд пастанавіў перанесці справу на 18 мая.

Разгляд яго справы пачаўся 7 мая в судзе Мінскага раёна. Нагадаем, 6 мая Сімбіроў выйшаў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, дзе адбываў пакаранне на падставе абвінавачання ў дробным хуліганстве. Паводле гэтага абвінавачання актывіста кампаніі «Гавары праўду!» затрымалі 26 красавіка за некалькі гадзін да акцыі апазіцыі «Чарнобыльскі шлях». Першыя тры дні Сімбіроў трымаў галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконнага, як ён лічыць, арышту, аднак пасля пагаршэння стану здароўя спыніў яе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»42

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне3

Як беларуска ў 18 гадоў стала прафесійным капітанам яхты і робіць на гэтым бізнес1

У Іспаніі беларусаў вызвалілі з працоўнага рабства2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць