Эканоміка1111

Ізноў пагроза малочнай вайны?

Расійскія вытворцы малака запатрабавалі забараніць увоз беларускай прадукцыі з 4 чэрвеня да 1 снежня.

Прыпыніць увоз сухога натуральнага малака, сухога абястлушчанага малака, сухой малочнай сыроваткі і масла 72,5% і 82,5%-й тлустасці з Беларусі, а таксама з далёкага замежжа з 4 чэрвеня да 1 снежня 2012 года запатрабавалі ўдзельнікі Усерасійскай нарады прадстаўнікоў прадпрыемстваў малочнай галіны.

«У сувязі з вельмі цяжкай сітуацыяй у сусветнай малочнай індустрыі, выкліканай перавытворчасцю малака, і, як вынік, падзеннем цэн, расійская малочная галіна сутыкнулася з недапушчальным зніжэннем цэн як на сырое малако, так і на гатовую малочную прадукцыю», — гаворыцца ў апублікаванай 28 мая рэзалюцыі нарады, якая прайшла 24 мая.

На думку ўдзельнікаў нарады, для захавання малочнай галіны краіне неабходна прыняць комплекс тэрміновых і доўгатэрміновых мер. «Калі прапанаваныя меры не будуць прынятыя ў названыя тэрміны, нас чакае немінучы развал малочнай галіны Расіі, які суправаджаецца невяртаннем значнага аб’ёму крэдытных рэсурсаў; стратай сродкаў дзяржпадтрымкі малочнай галіны, патрачаных за апошнія 10 гадоў; усплёскам росту беспрацоўя на вёсцы, дэградацыяй традыцыйна аграрных тэрыторый краіны; масавым банкруцтвам прадпрыемстваў па вытворчасці і перапрацоўцы малака; значным скарачэннем пагалоўя малочнага статку (да 30%); поўнай залежнасцю Расіі ад імпартнай малочнай прадукцыі», — падкрэсліваецца ў дакуменце.

Мяркуемае прыпыненне імпарту названых вышэй таварных пазіцый з Беларусі мае на мэце «стабілізацыю цэн на названую прадукцыю на расійскім рынку і спыненне дэмпінгу з боку беларускіх пастаўшчыкоў». «Аператыўны кантроль за выкананнем гэтай меры даручыць ДІБДР МУС Расіі і РЧ Расіі. Даручыць распрацаваць сістэму кантролю за якасцю, аб’ёмамі і цэнамі малочнай прадукцыі, што пастаўляецца з Беларусі ў Расію, Мінсельгасу, Расветнагляду і Рассельгаснагляду Расіі да 1 снежня 2012 года», — прапаноўваюць расійскія малочнікі.

Першым пунктам у пакеце тэрміновых мер прапаноўваецца «правесці экстранную нараду пад кіраўніцтвам старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Д. А. Мядзведзева па крытычнай сітуацыі ў малочнай галіне краіны да 10 чэрвеня 2012 года».

Сярод доўгатэрміновых мер па стабілізацыі сітуацыі аўтары рэзалюцыі прапаноўваюць «для забеспячэння роўных канкурэнтных умоў унутры Мытнага саюза […] распрацаваць і заканадаўча замацаваць сістэму планавання і кантролю тавараабароту ў яго рамках, а таксама гарманізаваць узровень дзяржаўнай падтрымкі з улікам доўгатэрміновых планаў па нацыянальным развіцці краін — удзельніц Саюза». Да часу прыняцця адпаведнай сістэмы трэба «ўзмацніць кантроль за выкананнем Балансаў гандлю малочнымі прадуктамі і выкананнем індыкатыўных цэн».

На думку аўтараў рэзалюцыі, трэба паскорыць прыняцце Тэхнічнага рэгламенту на малако і малочныя прадукты Мытнага саюза з улікам «усіх прапаноў расійскага боку». У першую чаргу — «узмацніць патрабаванні да выкарыстання раслінных тлушчаў пры вытворчасці прадуктаў з утрыманнем малака, а таксама не дапусціць прыняцця тэрміну «адноўленае малако».

Апошні сур’ёзны «малочны канфлікт» паміж Расіяй і Беларуссю разгарэўся летам 2009 года.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць легендарны заамагазін8

Тры фактары, чаму Трампу цікавы Лукашэнка. Меркаванне Шрайбмана20

Расіяне атакавалі дронамі Ізмаільскі раён Адэскай вобласці — узнік моцны пажар

«Паражэнне польскай дыпламатыі». Адсутнасць палякаў у Вашынгтоне прывяла да палітычнага скандалу ў Варшаве30

Z-ваенкар Сцешын ледзь не страціў зрок — у яго ў рагавіцы выявілі амёб, што з’ядаюць вочы5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?7

«Па сутнасці, гэта гандаль людзьмі». Колькі каштуюць паслугі інвалідаў на беларуска-польскай мяжы2

«Чужы: Зямля» — крытыкі расхвальваюць новы серыял па культавай кінафраншызе. А што насамрэч?4

Падводны дрон падпарадкаваўся аператару па адлегласці 16 тысяч кіламетраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць