Улада2323

Пасол Сурыкаў: Кітайцы па чарзе раздушаць МАЗ і КамАЗ, калі не аб'яднаемся

Аб прыватызацыі, палітвязнях і сяброўстве.

Прэс-канферэнцыя дыпламата прымеркаваная да Дня Расіі, які адзначаецца ў суседняй краіне 12 чэрвеня.

«Для Расіі той час [1991 — „НН“] быў няпросты, як і сталенне беларускай незалежнасці», — адзначыў Сурыкаў.

Пасол неаднаразова называў беларусаў «братамі». «Мы цесна супрацоўнічаем ва ўсіх сферах — ад культуры да космасу». Сурыкаў сказаў, што ў Беларусі па апытаннях, як «празаходніх» (выраз Сурыкава) сацыёлагаў, так і афіцыйных, каля 60% грамадзян падтрымліваюць саюз з Расіяй.

«Ці ёсць у нас цяжкасці? Ёсць. Без іх не абысціся», — адзначыў Аляксандр Аляксандравіч.

Першае пытанне ад БЕЛТА пра мытны збор на замежныя аўтамабілі: як абараніць інтарэсы не толькі расійскага аўтапрама, але беларусаў, дзе цэны ўзрастуць?

«Дык і ў нас узрастуць, трэба ж цяміць. Перамовы па гэтым пытанні не скончаныя. Натуральна, падаражэнне аўтамабіля і ўдар па кішэні, але з іншага — захоўванне працоўных месцаў у аўтапраме».

«Беларусы таксама павінны займацца аўтапрамам. Якім? Ёсць пытанні. Ёсць расійскі аспект, ёсць кітайскі», — адзначыў Сурыкаў.

Наступнае пытанне пра прадпрыемствы, якія Расія гатовая прыватызаваць у Беларусі. «Мяне насцярожвае такая пастаноўка пытання. Нас цікавіць у першую чаргу падняцце эканомікі Беларусі. А неад’емнай часткай гэтага руху з’яўляюцца інвестыцыі, што ўкладваюцца ў актывы прадпрыемстваў. Гэта інвестыцыі, а не прыватызацыя. У Беларусі адсутнічаюць свае інвестыцыі, бо дзяржава малая.

Ніякага расійскага спіса не існуе. Ёсць інтарэсы ў нашых нафтаздабытчыкаў. Не выключаю, што ёсць інтарэсы ў нашых калійшчыкаў. Напэўна, у аўтамабілістаў. Інакш Кітай па чарзе раздушыць і КамАЗ, і МАЗ», — кажа пасол.

«Я пакуль далёкі ад усялякіх мемуараў, не збіраюся гэтым займаццца. Мемуараў цяпер столькі ў Расіі, што проста жудка. Лукашэнка ўжо 18 гадоў ва ўладзе, а ніякага мемуара няма. Уладзімір Пуцін таксама нічога не нарадзіў. А фігуры яны больш значныя за паслоў», — зазначыў Сурыкаў.

«Я стаўлюся крыху скептычна да паняткаў палітвязень ці не. У заканадаўстве Беларусі няма панятку „палітвязень“. Еўрапейская супольнасць лічыць, што ціск на людзей ёсць.

Адносіць да палітвязняў тых людзей, што закідалі наша пасольства кактэйлем Молатава — дзякуй Богу, што гэта было ноччу, а не магу адносіць гэтых людзей да палітвязняў. Калі б іх арыштавалі на нашай тэрыторыі, то яны б дакладна сядзелі. Хіба гэта палітыка? Я не скажу, што гэта тэрарызм. Не, злоснае хуліганства.
Гэтых людзей мы не лічым палітвязнямі», — адказаў Сурыкаў на пытанне пра анархістаў, што былі асуджаныя ў тым ліку за напад на расійскае пасольства.

«Па астатніх ёсць пытанні. Беларускія і расійскія ўлады больш мякка разганяюць акцыі. Не ўжываюць ніколі слезацечны газ. Адны лічаць, што палітвязні, напрыклад, Захад. Ва ўсіх справах трэба разбірацца».

«Мы, безумоўна, не можам беларускаму боку забараніць збіраць якія б тое не было аўтамабілі. Але ўзнікнуць пытанні. Мы ведаем падатковую нагрузку, якая ёсць у Кітаі. Ведаем і заробкі іхнія. Мы ўсё разумеем. Калі такое рашэнне адбудзецца, то нічога забараніць не можам. Але мы не хочам разбурыць расійскі аўтапрам», — адказаў Сурыкаў на пытанне пра магчымасць зборкі кітайскіх аўтамабіляў у Беларусі.

Пра Саюз Беларусі і Расіі Сурыкаў сказаў, што ён памерці да 2015 года не можа.

«Я чытаю, што напісана „Еўразійскі эканамічны саюз“, які будзе ўтвораны ў 2015 годзе. Саюз Беларусі і Расіі прасунуты на парадак далей і памерці да 2015 не можа. Калі Еўразійскі саюз будзе прасоўваць свае паўнамоцтвы, то можна думаць. А пакуль — не», — адказаў пасол Сурыкаў на пытанне пра знікненне саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што выступіць з важнай заявай наконт Расіі3

Упершыню расійскія вайскоўцы здаліся ў палон робатам — наватарская аперацыя ўкраінскай штурмавой брыгады7

Самая дарагая сумачка ў свеце. Сумку для Джэйн Біркін прадалі за рэкордныя $10 мільёнаў

Трамп пахваліў прэзідэнта Ліберыі за англійскую, але там гэта мова афіцыйная2

За адзін вечар тры беларускія футбольныя клубы перамаглі супернікаў з Арменіі, Македоніі і Чарнагорыі. Гэта рэкорд7

У Гомелі з'явіўся сквер Міліцыі. Гараджан не пыталіся нават фармальна4

Вялікабрытанія і Украіна падпішуць гістарычную дамову аб пастаўцы тысяч ракет для СПА

«Са студзеня Расія страціла 100 тысяч салдат. Забітымі. Не ўсяго, а забітымі»8

У Мінску пачалі будаваць аўтадарогу з Калодзішчаў у Калодзішчы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць