Культура

У Мінску створаць Музей прыватных калекцый

З удзелам «Белгазпрамбанка».

У 2013 годзе ў Мінску плануецца стварыць музей прыватных калекцый мастацтва, паведаміў журналістам старшыня праўлення ААТ «Белгазпрамбанк» Віктар Бабарыка 24 ліпеня ў Мінску на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Марка Шагала, паведамляе БелаПАН.

Паводле яго словаў, банк гатовы ўдзельнічаць у стварэнні музея, аднак кіраваць працэсам павінен прадстаўнік сферы культуры. Як спадзяецца Бабарыка, гэта асоба вызначыцца да канца года. Таксама трэба будзе вырашыць пытанне з памяшканнем: пакуль яго знайсці не ўдалося.

Як паведаміў Бабарыка,

«Белгазпрамбанк» на працягу апошняга года фармуе тэматычную калекцыю твораў выяўленчага мастацтва «Мастакі парыжскай школы родам з Беларусі». Калекцыя ўжо налічвае больш за 40 прац.
Сярод іх — творы Міхаіла Кікоіна, Пінхуса Крэменя, Восіпа Любіча, Восіпа Цадкіна, Сэма Царфіна, Хаіма Суціна, Марка Шагала. Многім працам пастановай Саўміна № 236 ад 16 сакавіка 2012 прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

20 верасня частка твораў з калекцыі «Белгазпрамбанка» разам з працамі з іншых прыватных калекцый — усяго каля сотні — будуць выстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі,
сказаў Бабарыка.

Выступаючы на ​​ўрачыстым мерапрыемстве, міністр культуры Павел Латушка адзначыў важнасць удзелу прыватных асоб і бізнэсу ў развіцці беларускай культуры. Паводле яго слоў, са свайго боку дзяржава за апошнія тры гады вылучыла на набыццё гісторыка-культурных каштоўнасцяў больш за 10 млрд рублёў.

Цікава, што напярэдадні быў зачынены адзіны ў краіне Музей прыватных калекцый у Віцебску.

Каментары

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Уладзівастокам адбыўся выбух у вайсковай часці: сілавікі шукаюць магчымых дыверсантаў

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць