Эканоміка

Беларусь працягвала лідзіраваць па росце цэн

Паводле вынікаў чэрвеня Беларусь зноў апынулася на першым месцы па росце спажывецкіх цэн сярод шэрагу краін СНД і Еўропы. Такім чынам, ужо на працягу пяці месяцаў краіна лідзіруе па тэмпах інфляцыі. Выключэнне склаў студзень 2012 года, калі Беларусь апярэдзіла Венгрыя.

Параўнальныя звесткі Белстата сведчаць: у чэрвені гэтага года інфляцыя ў Беларусі ў параўнанні з маем склала 1,8%, у той час як у Расіі — 0,9%, Казахстане — 0,3%, Чэхіі, Польшчы, Італіі — 0,2%, Венгрыі, Фінляндыі, Эстоніі — 0,1%. У шэрагу краін адбылося зніжэнне цэн: у Балгарыі — на 1%, Турцыі — на 0,9%, ва Украіне — на 0,3%, у Ірландыі, Іспаніі — на 0,2%, Германіі, Латвіі, Літве — на 0,1%.

У чэрвені Беларусь таксама ўвайшла ў тройку лідараў па росце індэкса цэн на прадукты харчавання і безалкагольныя напоі, заняўшы другое месца ў спісе з паказчыкам 1,8%.

Першае месца ў Расіі — 1,9%. У Чэхіі цэны на тавары гэтай групы выраслі на 1,4%, Славакіі — на 1,1%, Эстоніі — на 0,9%, Італіі — на 0,8%, Польшчы — на 0,7%, Іспаніі — на 0,4%, Латвіі, Фінляндыі — на 0,3%, Казахстане — на 0,2%. У некаторых краінах цэны знізіліся: у Турцыі — на 3,4%, Балгарыі — на 2,4%, ва Украіне — на 0,6%, у Нарвегіі — на 0,4%, Венгрыі — на 0,2%, Ірландыі, Літве — на 0,1%.

Нагадаем, у 2011 годзе ў Беларусі была зафіксавана самая высокая за апошнія 10 гадоў інфляцыя: за год спажывецкія цэны выраслі на 108,7% пры прагнозе 7,5–8,5%.

Сёлета ўрад плануе ўтрымаць інфляцыю ў межах 19–22%. За студзень-чэрвень цэны выраслі на 10,5%, з улікам 24 дзён ліпеня — на 11,9%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях7

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская чыгунка рэкамендуе пасажырам цягнікоў класціся галавой да дзвярэй пасля абрушэння моста ў Бранскай вобласці2

Літоўскія памежнікі затрымалі семярых студэнтаў, якія паўзлі і каціліся з Беларусі ў бок мяжы ВІДЭА7

Стваральнік «Нехта» адказаў, ці адчувае адказнасць за наступствы пратэстаў9

«Мы ж не ведалі, што там знаходзіцца аэрадром». Беларус Антон Мацкевіч патлумачыў, чаму спрабаваў спыніць украінскія дроны з фуры30

Opel ехаў па сустрэчнай паласе сталічнага праспекта, але на шляху сустрэў ДАІ2

Генштаб Украіны: У нядзелю паразілі 12 расійскіх самалётаў

У Гродне знеслі чарговы дом у гістарычным цэнтры. На грамадскім абмеркаванні інфармацыю пра знос утаілі ад людзей4

Камандуючым сіламі NATO ў Еўропе можа стаць нашчадак беларускіх імігрантаў у ЗША10

Турцыя — ад 1600 еўра, Егіпет — каля 1800 долараў, і «танны» Тайланд. Колькі каштуе летні адпачынак з вылетам з Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях7

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць