Мінчанку Крысціну асудзілі па двух пратэсных артыкулах да пазбаўлення волі
29-гадовай Крысціне Лапкоўскай пагражала да пяці гадоў калоніі.

Крысціне Лапкоўскай 29 гадоў. Яна мінчанка. Мае вышэйшую адукацыю, раней працавала лагістам.
Дзяўчыну затрымалі некалькі месяцаў таму. Вядома, што яе асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе па двух артыкулах — «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130) і «арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Сутнасць справы невядомая. Па артыкуле 130 часта абвінавачваюць за каментары ў інтэрнэце, але кантэнт у сацсетках Крысціны і каментары ў тэлеграме, якія мы адшукалі, зусім не тычацца палітыкі.
Яе пакаранне, мяркуючы па ўсім, звязанае з пазбаўленнем волі. Тыдзень таму дзяўчыну ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў».
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары