Грамадства99

Стваральнік «Нехта» адказаў, ці адчувае адказнасць за наступствы пратэстаў

Сцяпан Пуціла таксама падзяліўся сваім бачаннем таго, як працуюць беларускія незалежныя медыя.

Стваральнік медыяпраекта «Нехта» Сцяпан Пуціла ў новым выпуску ТОКу адказаў, ці адчувае ён персанальную адказнасць за ахвяры сярод пратэстоўцаў і наяўнасць у Беларусі палітвязняў.

«Адказнасць за гэта нясе рэжым. Таму што ён забіваў, знішчаў, катаваў людзей. Ён усё гэта праводзіў», — выказаў сваю пазіцыю Сцяпан Пуціла.

«Безумоўна, я адчуваю адказнасць [за тое], ці можна было штосьці па-іншаму зрабіць, ці можна было б пазбегчы гэтых ахвяр. Думаю пра гэта», —

кажа Сцяпан і дадае, што ў выніку разваг ён прыйшоў да наступнай высновы:

«Трэба працягваць барацьбу з гэтым рэжымам, нягледзячы на тое, што ён хоча зараз усё залагодзіць, перагарнуць старонку (…) Лукашэнка вызваляе кагосьці, (…) а набірае потым новых палітвязняў. І гэта кола будзе бясконца круціцца.

Рэжым не зменіцца. Рэжым будзе працягваць абараняць сябе ўсімі сродкамі. У тым ліку зброяй — забіваць людзей. І адзінае выйсце — гэта працягваць барацьбу з гэтым рэжымам. Але адэкватную, без непатрэбных ахвяр, без таго, каб падстаўляцца. Трэба больш разумна, больш тэхналагічна, іншымі спосабамі.

Пакуль ідзе інфармацыйная барацьба. І я думаю, што мы ў ёй даволі паспяхова дзейнічаем. Я кажу пра ўсе беларускія медыя. І варта пакуль працягваць яе, рыхтаваць сілы на момант ікс, які, безумоўна, будзе».

Сцяпан Пуціла Степан Путило Stepan Putila
Сцяпан Пуціла. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

«Нам варта працягваць назапашваць сілы і рыхтавацца да самых розных сцэнарыяў, якія могуць адбыцца. Не сварыцца адно з адным, (…) пакуль ёсць адзіны вораг, адзіная мэта, супраць якой усе мы і змагаемся».

Сцяпан Пуціла патлумачыў інфармацыйную палітыку свайго праекта:

«Мы ў адкрытую кажам: «Мы супраць гэтага рэжыму». Шмат якія медыя застаюцца ў больш такіх строгіх журналісцкіх стандартах у ключы «мы незалежна асвятляем падзеі». Але ўсе мы разумеем, што вядзецца барацьба і за розумы. Інфармацыйная барацьба. І барацьба супраць гэтага рэжыму.

Калі б для яго не было гэта небяспечным, ён бы ўжо спыніў гэтую барацьбу, вызваліў бы палітвязняў, сказаў: «Вы — ніхто. Беглыя мяне не хвалююць. Для мяне гэта не з'яўляецца небяспекай». А ён працягвае ціск. Гэта значыць, што мы жывыя, мы працягваем і абавязкова пераможам».

Каментары9

  • Лёлік з-пад Лімасола
    03.06.2025
    Каму што, а лукаботы за старое))
    Значыць пячэ!
    Заставайцеся на месцы - будзе пекчы болей!
  • "палітыка" ясельнай групы
    03.06.2025
    «Адказнасць за гэта нясе рэжым.

    якая зручная дзіцячая пазіцыя
  • Алесь.
    03.06.2025
    Якая ў гэтых хлопчыкаў можа быць адказнасць? За чужыя грошы пагуляліся ў кампутарную гульню пра Беларусь з Польшчы. З меню "гульні" лянота было прачытаць усё. Таму пра опцыю пра адказнасць і пра рэжым антыбеларускай улады даведаліся толькі калі пачалі запытвацца.
    І збор на Стэле 9 жніўня 2020 года рэжым прызначаў? Ідэальнае месца для карнікаў, дарэчы.
    Да што там Пуціла. У яго ўсё добра ў Варшаве. Вунь нават Пратасевіч, у якога ўсё добра ў Менску, і то маўчыць. Хаця здаецца рэжыму было б вельмі карысна, каб Рома распавёў пра старт праекта. Аказваецца, што - не.
    Якая ж тут адказнасць? І каго? Ува ўсіх, акрамя пацярпелых мільёнаў беларусаў, то ўсё добра. А вось народ - "вінаваты". А рэжым быў злачынным і ў час, калі Сцяпан не нарадзіўся.

Цяпер чытаюць

Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення

Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль афіцыйна прызнаў, што перадае Украіне сістэмы СПА

«Выйшла ў лес, крычала і плакала». Палітзняволеная расіянка з вокладкі «КП» расказала пра сваё зняволенне і дэпартацыю2

За здымкі на вакзале ў віцебскім СІЗА трымаюць аршанца Яўгена Бодрыкава2

«Праца цяжкая, але плён натхняе». Сёлетні клубнічны сезон працягнецца даўжэй, чым звычайна

На Зямлі ёсць нябачная мяжа, якую жывёлы не перасякаюць. Вось чаму2

Wildberries назвала «скалананнем паветра» чуткі пра запуск ёй таксі1

Незвычайна: пчолы пакрылі «хусткай» скульптуру Багародзіцы ў Дзятлаве ФОТА9

У Наваполацку РПЦ адкрые спецыяльны храм для дзяцей3

У Беларусі ўводзяць новыя валютныя абмежаванні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення

Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць