Спорт2121

Гонар працоўнай сталіцы, або Derby Day па Мінску

Конкурс для заўзятараў ад ФК «Тарпеда-Менск».

1 верасня (субота) у чэмпіянаце Мінска па футболе — чырвоны дзень календара, які стаіць асобна ад іншых гульняў трэцяй лігі беларускага футбола. А 16-й у САК «Алімпійскі», што на вуліцы Сурганава, сустракаюцца дзве менскія каманды: «Тарпеда» і «Партызан» (былы МТЗ).

Нават заўзятых аматараў футбола наўрад ці прывабіш гульнямі трэцяй лігі, але калі гуляе «Тарпеда» супраць «Партызана», увага ўсёй футбольнай супольнасці прыцягнута да гэтага матча двух непрымірымых супернікаў,
якія з-за фінансавых праблемаў зараз вымушаны існаваць на самым дне беларускага футболу.

Паводле накалу з гэтай гульнёй можа канкураваць толькі «класіка» «Дынама» — БАТЭ у вышэйшай лізе.

Гэтае дэрбі сягае сваімі каранямі ў БССР сярэдзіны ХХ ст., калі МАЗ і МТЗ былі прынцыповымі супернікамі не толькі ў спорце.

Сучаснае суперніцтва «Тарпеда» і «Партызана» набыло рысы не толькі карпаратыўнай канкурэнцыі, але і ідэалагічнага супрацьстаяньня. Большасць фанаў «Тарпеда» — прыхільнікі правых, кансерватыўных ідэй з арыентацыяй на нацыянальныя каштоўнасці, прыхільнікі «Партызана» перш за ўсё пазіцыянуюць сябе як інтэрнацыялісты, антыфашысты і барацьбіты з рознымі формамі дыскрымінацыі.

Але ў абедзвюх камандаў ёсць шмат супольнага: абодва клубы кінутыя на волю лёсу футбольнымі ўладамі краіны і горада і цяпер існуюць на голым энтузіязме.

Можна не сумнявацца, што гульня будзе прынцыповай і будзе праходзіць пры аншлагу.

Не губляйце і Вы магчымасці пабываць на легендарным футбольным дэрбі гораду, тым болей што ўваход вольны, а матч цікавы, дык прыходзьце!

«ФК Тарпеда-Менск» напярэдадні дэрбі праводзіць конкурс, у якасці прыза келіх з клубнай сымболікай ФК «Тарпеда-Менск» дый клубны магніцік.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба правільна адказаць на наступныя пытанні:

1. Колькі разоў ФК «Тарпеда Менск» быў чэмпіёнам Беларусі?

2. Колькі разоў ФК «Тарпеда Менск» быў уладальнікам Кубка Беларусі?

3. Колькі разоў ФК «Тарпеда Менск» быў уладальнікам Кубка Менска?

4. Як прозвішча вядомага беларускага сцэнарыста, заўзятара «Тарпеда Менск»?

5. У якім дывізіёне чэмпіянату Беларусі зараз гуляе ФК «Тарпеда Менск»?

Правільныя адказы дасылаць на адрас [email protected]. Адказы прымаюцца да 1 верасня. Пасля чаго ў выніку лёсавання сярод канкурсантаў будзе разыграны прыз і дасланы на ваш адрас. Не забывайцеся пазначаць кантакты ў лісце.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Голда Мэір і самая правільная тактыка для малых народаў14

Ход ратушай. Студэнты прыдумалі шахматы з фігурамі ў выглядзе славутасцяў Беларусі2

Жонку Макрона запісалі пад мужчынскім імем у базе падатковай службы4

Германія перажывае самы зацяжны крызіс за пасляваенны час14

Беларуска, вызваленая са скам-цэнтра ў М'янме: Нават калі збяжыш, невядома, каму званіць, там усё карумпавана3

З Каардынацыйнай рады збегла нават Вольга Карпушонак15

Чым цяпер займаецца Надзея Каткавец19

Стала вядома, што адбываецца з расійскімі палоннымі адразу пасля абмену8

У Пакроўску ўжо каля 200 расійскіх вайскоўцаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць