Будзе суд.
А 7-й раніцы ў кватэру, дзе жыве лідар моладзевага крыла «Гавары праўду» — «Zмена» прыйшлі супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёна Мінску. Вінаградава затрымалі і павезлі ў пастарунак.
Пра гэта сайту «Гавары праўду» паведаміла жонка актывіста Святлана.
Святлана даведалася ад міліцыянераў, што Вінаградава будуць судзіць.
Нагадаем, што ўчора на офісе «Гавары праўду!» прайшоў ператрус.
5 верасня быў затрыманы і на наступны дзень асуджаны судом Першамайскага раёна сталіцы на 7 сутак актывіст «Zмены» Ягор Віняцкі.
Каментары