Грамадства5757

Памерла Хрысціна Шацікава

Ва ўдзельніцы «Плошчы-2006» засталіся двое дзяцей і пажылыя бацькі.

21 верасьня ў магілёўскім хоспісе памерла грамадзкая актывістка Крысціна Шацікава. Апошнім часам яна цяжка хварэла, у яе было анкалягічнае захворваньне.
Ёй было ўсяго 36 гадоў.

Крысціна была ў ліку актывістаў палатачнага гарадка, разбітага апазіцыйнай моладдзю на Кастрычніцкай плошчы Мінска адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года.
Ужо хворая насіла перадачы і сачыла за лёсам палітзняволеных, якія пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года праходзілі па этапе праз магілёўскую турму або адбывалі пакаранне ў магілёўскай калоніі.

Некалькі месяцаў таму, калі хвароба стала рэзка прагрэсіраваць, сябры актывісткі аб'явілі збор сродкаў на яе лячэнне за мяжой. Аднак Крысціна да гэтага не дажыла — апошнія дні яна знаходзілася ў коме.

Апошнія гады Крысціна Шацікава жыла з бацькамі на лецішчы пад Магілёвам, бо з другога паверха «хрушчоўкі» бязь ліфта не магла самастойна выйсьці. 30 ліпеня сёлета Крысьціна распавяла сваю гісторыю хваробы:

«30 верасьня 2011 году я даведалася... І то, мяне знаёмы адвёз да сваёй знаёмай лекаркі, таму што мае лекары мне пастаянна прапісвалі таблетачкі ад кашлю. Я выклікала лекара, ён прыйшоў да мяне дахаты, нахаміў мне, сказаў, што калі мне бальнічны ліст не патрэбны, то і ў паліклініку мне ня трэба.

А калі б мяне накіравалі ў паліклініку і зрабілі ў той момант флюараграфію, магчыма, усё б склалася па-іншаму...»

У апошні год жыцьця Крысьціне вельмі дапамагаў Томас Якавіцкі. Ён на сваёй машыне вазіў яе на працэдуры, а ў панядзелак, калі ёй стала дрэнна, адвёз у шпіталь: «Яна трымалася да апошняга, яна трымалася за жыцьцё.

Лекары ёй даўно ўжо сказалі, што засталося пару дзён, а яна працягвала змагацца з хваробай.
Яна не хадзіла, але калі яе забралі са шпіталя, навучылася хадзіць з дапамогай крэсла. Быццам бы стала лепш, але раптам — кома, і памерла... Вельмі добры чалавек, змагар, прынцыповая, надзейная».

Праваабаронцу і журналіста Валера Шчукіна называлі «дзедам» Крысьціны Шацікавай. Нягледзячы на вялікую розьніцу ва ўзросьце, яны шчыра сябравалі і разумелі адно аднаго. Валер Шчукін кажа: яна была вельмі жыцьцярадасным чалавекам, дзяцей вельмі любіла, была клапатлівай маці

«Я спачатку чытаў пра яе ў інтэрнэце, а потым ужо мы пазнаёміліся і пасябравалі. Таму што я сам такі адчайны чалавек, і яна такая ж. Мы як бы дапаўнялі адно аднаго, сябравалі.

А цяпер я асірацеў, страціў сябра і актыўнага калегу па барацьбе. Яна была вельмі жыцьцярадасным чалавекам, дзяцей вельмі любіла, была клапатлівай маці...»

Адзін зь лідэраў моладзевага руху Артур Фінькевіч ня раз удзельнічаў з Крысьцінай Шацікавай у розных акцыях. А пасябравалі яны, калі Артур адбываў пакараньне на «хіміі» ў родным горадзе Крысьціны — Магілёве:

«Яе дом быў побач зь месцам, дзе я адбываў пакараньне на „хіміі“, і яна і яе маці часьцяком прыносілі хлеб, хатнюю ежу, пяльмені. У бытавым пляне яны мне вельмі дапамагалі, бо я рэдка меў магчымасьць выходзіць у горад. Я вельмі ёй удзячны... Вельмі шкада. Я жадаю яе блізкім вытрымкі, каб яны здолелі гэтую страту мужна перажыць».

У Крысьціны Шацікавай засталіся двое дзяцей — хлопчыкі Дзяніс і Ягор 14-ці і 16-ці гадоў — і пажылыя бацькі.

Каментары57

Цяпер чытаюць

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!55

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Усе навіны →
Усе навіны

Мелоні паведаміла, што Трамп гатовы даць Украіне гарантыі бяспекі па мадэлі НАТА16

10-гадовая брытанка стала наймалодшай дзяўчынкай, якая перамагла шахматнага гросмайстра5

Мерц расказаў пра «вялікі прагрэс» пасля сустрэчы Трампа і Пуціна6

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку10

Кітай паабяцаў Трампу не нападаць на Тайвань, пакуль ён пры ўладзе4

Краіны Афрыкі патрабуюць адмовіцца ад праекцыі Меркатара17

На месцы швейнай фабрыкі «Алеся» ў Мінску пабудуюць жылыя дамы1

Мелказёраў у захапленні ад Насты Роўды: «Гэта прагрэс сезона»9

Франак Вячорка: Я б не разглядаў званок Трампа Лукашэнку як разварот ЗША ў бок Мінска8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!55

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць