Улада2222

У войска будуць браць язвеннікаў і скаліёзнікаў. Тлумачэнне: беларуская медыцына палепшала

Гэтай восенню для праходжання тэрміновай вайсковай службы прызавуць каля 9 тысяч чалавек. Яшчэ каля 2 тысяч хлопцаў пойдуць на службу ў рэзерве. Прызыў будзе зроблены з 15 да 30 лістапада, а ў рэзерв — з 22 да 23 лістапада.

Цікава, што ў «спіс хвароб», якія вызваляюць ад тэрміновай вайсковай службы, унесены змены.

У адпаведнасці з сумеснай пастановай Міністэрства абароны і Міністэрства аховы здароўя Беларусі ад 1 жніўня 2012 № 33/85, цяпер на адтэрміноўку не могуць разлічваць гіпертонікі і людзі, якія пакутуюць на скаліёз 2-й ступені з вуглом адхілення да 10 градусаў у становішчы лежачы. Няма супрацьпаказанняў і па язвавай хваробы, але толькі ў выпадках, калі няма перфарацыі і крывацёку, а абвастрэнні здараюцца не часцей за адзін раз у год і не патрабуюць працяглага лекавання.

Чаму было вырашана пайсці на гэты крок?

«Прыняць гэты дакумент дазволіла павышэнне магчымасцяў медыцынскіх установаў па дыягностыцы і лекаванні захворванняў», — кажуць у Міністэрстве абароны.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну3

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

Пуцін папярэдзіў Трампа, што ў наступныя 60 дзён плануе чарговы наступ на ўсходзе Украіны5

Сабаленка адарвалася ў рэйтынгу на гіганцкія 4750 балаў5

Кітайскія навукоўцы стварылі пчол-кібаргаў5

Кошт біткойна ўпершыню ў гісторыі перавысіў 120 000 даляраў1

Трамп сёння абвесціць пра новы план узбраення Украіны4

Зяленскі збіраецца памяняць прэм'ера і міністра абароны3

«Тэму генацыду беларускага народа прыдумалі расіяне і падсунулі гэта ў якасці сцэнарыя для мабілізацыі беларусаў»9

У аэрапорце пад Лонданам разбіўся прыватны самалёт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну3

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць