Здарэнні33

У Лідзе мужчына, патрабуючы гарэлку, узяў у закладнікі ўласнага сына

Затрымаць яго аказалася нескладана — мужчына быў ушчэнт п’яны.

Нецвярозы мужчына ў Лідзе закрыўся у сваім доме і, пагражаючы забойствам уласнага дзіця, высунуў жонцы патрабаванне — перадаць яму бутэльку гарэлкі.
Расказвае начальніка ААПП Лідскага РАУС маёр міліцыі Леанід Пракопчык:

— Ужо некалькі месяцаў падазраваны не пражывае разам з жонкай. У тую раніцу ён да яе прыйшоў, каб убачыцца з сынам. Улічваючы, што ў той момант мужчына быў цвярозым, яна дазволіла яму ўзяць дзіця з сабой. Дома падазраваны выпіў віна, пасля чаго набраў на мабільны жонцы. У ходзе размовы яму здалося, што на заднім плане хтосьці гутарыць. Уяўленне нецвярозага хлопца тут жа нарадзіла вобраз палюбоўніка.

Тады ён прыгразіў расправіцца з сынам (зарэзаць), калі жонка не ​​з’явіцца да яго дадому з бутэльку гарэлкі.
Пасля размовы жанчына адразу ж звярнулася ў міліцыю. Праваахоўнікі неадкладна ачапілі дом, дзе знаходзіўся падазраваны. У іх прысутнасці ён зноў пацвердзіў свае патрабаванні, толькі вось алкаголь перадалі яму праз сястру — жонка ўвайсці ўнутр не адважылася.
Праз некаторы час, знайшоўшы зручны момант, міліцыянты праніклі ў памяшканне праз гарышча і затрымалі мужчыну. Зрабіць гэта было нескладана — на падлозе ляжала пустая бутэлька, а падазраваны быў ушчэнт п’яны і супраціву не аказаў.
З дому яго адвезлі не ў райаддзел, а ў шпіталь, дзе лекары канстатавалі ў яго атручэнне этылавым спіртам.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку3

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку

Усе навіны →
Усе навіны

Экскурсавода з Ружанскага замка адправілі за краты — падобна, за Гаюн4

Паказаны імаверны шлях Пуціна да Будапешта18

Блогерка правярае чысціню і якасць прадуктаў у мінскіх крамах. Падабаецца гэта не ўсім13

«Цэны як у сталовай». Мінчанка паабедала ў рэстаране пяцізоркавага гатэля ў цэнтры сталіцы і была шакаваная5

Француза асудзілі да 30 гадоў за забойства жонкі. Ні цела не знайшлі, не было сведак, як і не было прамых доказаў4

Трамп прапанаваў і Расіі, і Украіне абвясціць сябе пераможцамі8

Якая адна рыса робіць менеджара выдатным? Адказ вас здзівіць6

Трамп сказаў Зяленскаму, што пакуль не мае намеру пастаўляць Кіеву ракеты «Тамагаўк»16

Зяленскі гэтым разам ездзіў да Трампа з картамі Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку3

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць