Грамадства44

Прадстаўнікі Гуцэрыева адхрысціліся ад хабару для Лукашэнкі 5 млрд даляраў

Прадстаўнікі расійскага алігарха Міхаіла Гуцэрыева назвалі «лухтой» паведамленні пра датычнасць бізнэсмэна да адкату пры продажы «Беларуськалія».

Нагадаем, што ў аўторак Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных СМІ заявіў, што маскоўскія алігархі прапаноўвалі праз «аднаго Мішу» 5 мільярдаў даляраў за продаж кампаніі «Беларуськалій» ніжэй за прызначаны раней кошт ($30–32 млрд). Лукашэнка таксама паведаміў, што на адзін з сваіх дзён нараджэння атрымаў ад расіяніна ў падарунак аўтамабіль Maybach.

У прэсе з’явіліся асацыяцыі, што пад заможным расійскім «сябрам Мішам» хаваецца прадпрымальнік Міхаіл Гуцэрыеў.

«Гэта нейкая лухта. Навошта прадпрымальніку, якому беларускі ўрад даверыў рэалізацыю аднаго з найбуйнейшых інвестыцыйных праектаў, займацца такімі рэчамі, рызыкаваць?» — сказаў прадстаўнік «РуссНефті». Іншы менеджар з кампаніі, падкантрольнай Гуцэрыеву, назваў гэтыя паведамленні «нейкім непаразуменнем», пры гэтым пацвердзіў, што «ў іх (Гуцэрыева і Лукашэнкі) добрыя адносіны».

Між Гуцэрыевым і беларускімі ўладамі ўжо даўно склаліся трывалыя дружалюбныя адносіны.

Гуцэрыеў праз падкантрольную яму «РуссНефть» і яе беларускую «дачку» пастаўляе чорнае золата на беларускія НПЗ.
Нядаўна спецпрадстаўніком кампаніі ў Беларусі стаў экс-міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў.

У кастрычніку 2011 года падкантрольная Гуцэрыеву кампанія GCM Global Energy Plc падпісала пагадненне з урадам Беларусі аб будаўніцтве горна-абагачальнага комплексу па вытворчасці калійных угнаенняў з аб’ёмам інвестыцый не менш за 1,5 млрд даляраў і праектнай магутнасцю не менш як 1,1 млн тон хлорыстага калію ў год. Будаўніцтва шахты плануецца пачаць у сакавіку 2013 года, ўкладанні могуць дасягнуць 1,8–2 млрд даляраў, паведаміў на днях Гуцэрыеў.

Расейскі алігарх таксама займаецца рэалізацыяй у Мінску некалькіх дэвелаперскіх праектаў. У адным з сваіх інтэрв’ю Гуцэрыеў прызнаўся, што ў 2007 годзе ўцякаў з Расіі ў Лондан праз Мінск.

У студзені 2010 года Гуцэрыеву вярнулі кантроль над «Русснефтью», аднак у красавіку ён прадаў долю (49 працэнтаў) у кампаніі карпарацыі АФК «Сістэма» Уладзіміра Еўтушэнкава. Тады ж з Гуцэрыева было знята апошняе абвінавачванне, а крымінальная справа ў дачыненні да яго спынена, што зрабіла магчымым добраахвотнае вяртанне бізнэсмэна ў Расію.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?8

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам шнырыць галодны воўк, які з'яўляецца ля пад'ездаў выключна ўвечары5

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы13

Уплыў Меланіі Трамп на мужа быў недаацэнены. Украіна атрымала нечаканага саюзніка ў яе асобе8

На Мінск зноў абрынулася трапічная залева, у Лошыцы машыны паплылі3

«Падарожжы дылетанта» Юрыя Жыгамонта больш не выходзяць на ютубе27

«Гэта трэба настолькі давяраць людзям». У вёсцы на Брэстчыне адкрылі ларок самаабслугоўвання без прадаўца4

У двары звычайнай хрушчоўкі ў Грушаўцы зрабілі басейн. Але не каб купацца, а для прыгажосці3

Ля Гродна выпаў град, слой склаў 30 сантыметраў

«Маленькая паслуга беларускім уладам». Дэпутаты «Альтэрнатывы для Германіі» зрабілі запыт свайму ўраду пра фінансаванне «Байсола» і беларускіх палітвязняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?8

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць