Грамадства1212

«Дошкі ганьбы» ўсё часцей выкарыстоўваюцца ў Беларусі — фота

Камунальнікі пагражаюць адключыць даўжнікам гарачую ваду і святло.

На пад’ездах жылых дамоў у Віцебску з’явіліся абвесткі пра тое, што камунальнікі Кастрычніцкага раёну за пратэрміноўку платы за кватэру і выгоды адключаць даўжнікам гарачую ваду і святло, паведамляе сайт spring96.org.

А прозвішчы тых, хто запазычыўся, перададуць для публікацыі ў СМІ, вывесяць на крамах і на пад’ездах, каб прысароміць перад суседзямі.

Пагрозы ў абвестках складаюць пяць пунктаў. Частку з іх камунальнікі ўжо ўвасаблялі ў жыццё: тут жа на пад’ездах вывешвалі спісы даўжнікоў, нумары іхных кватэр, а таксама сумы, не заплочаныя па рахунках.

Зазначым, што падобную практыку — вывешванне інфармацыі пра даўжнікоў з пазначэннем прозвішчаў, адрасоў і памераў запазычаннасці — некалькі год прымяняюць у Белаазёрску Бярозаўскага раёна.

Леанід Гаравы, актывіст з райцэнтра Гарадок, лічыць гэткую практыку камунальнікаў прыніжальнай для чалавечай годнасці — хай сабе той чалавек і даўжнік «са стажам».

Спадар Гаравы нагадаў, што ў Гарадку ўжо не першы год спісы тых, хто запазычыўся з плацяжамі, вывешваюць на так званай «Дошцы ганьбы»:

Ні ў водным еўрапейскім горадзе камунальныя службы не ідуць на парушэнне права грамадзян на недатыкальнасць прыватнай інфармацыі. Толькі суд можа прыняць рашэнне наконт адкрытасці прыватнай інфармацыі аб даўгах. Але ніякі суд у цывілізаванай краіне не будзе даваць дазволу на дасудовае ганьбаванне грамадзян. Але юрысты Гарадоцкага прадпрыемства кацельных, разам з яго кіраўніцтвам не абцяжарваюць сябе пытаннямі законнасці сваіх дзеянняў і суадносінамі іх з павагай да правоў спажыўцоў. Па выніках апошняга месяца лета на Дошку ганьбы занесены прозвішчы 132 спажыўцоў, якія маюць запазычанасць за ацяпленне і паслугі ЖКГ. Дарэчы і ўздзеянне гэтай дошкі — мінімальнае.

Ад з’яўлення Дошкі ганьбы ці іншых спробаў «прысарамаціць» даўжнікоў грошаў у іх не дадасца. Дык і плаціць людзі будуць па магчымасці».

Паводле закону, неплацельшчыкаў могуць перасяліць у іншае жытло — меншай плошчы або з меншым аб’емам выгодаў. Але такога жытла ў Віцебску бракуе. Таму камунальнікі імкнуцца спагнаць з людзей грошы, прыніжаючы іхныя гонар і годнасць.

Радыё «Свабода» паведамляе, што падобныя абвесткі з’явіліся ў Магілёве.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў9

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'я мінскага рабочага 100 гадоў захоўвала кавалачак хлеба з памятнага абеду5

Самы паспяховы блогер-садавод Брэста перарабіў стары фургон у дачны домік ВІДЭА2

Чыноўнікі публічна прызналі, што бульбы ў крамах не хапіла з-за рэгулявання цэн5

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер5

У ЕС і ЗША паўтара года на падрыхтоўку да вайны з Кітаем і Расіяй — галоўнакамандуючы аб'яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе10

На захадзе Польшчы знайшлі артэфакт, падобны да таго, што нарабіў шуму пры раскопках гарадзішча на Менцы8

Аляксандр Усік перамог Даніэля Дзюбуа накаўтам4

У Саудаўскай Аравіі памёр «спячы прынц», які правёў у коме 20 гадоў5

Украіна прапанавала Расіі сустрэцца дэлегацыямі на наступным тыдні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў9

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць