Уласны сабтэг для клясычнага правапісу нарэшце зарэгістраваны і зьявіўся ў агульным міжнародным сьпісе сабтэгаў. Зараз любы тэкст, напісаны тарашкевіцай або клясычным правапісам можна пазначаць як be-tarask паўсюль, дзе патрабуецца такая магчымасьць.
Уласны сабтэг для клясычнага правапісу нарэшце зарэгістраваны і зьявіўся ў агульным міжнародным сьпісе сабтэгаў. Зараз любы тэкст, напісаны тарашкевіцай або клясычным правапісам можна пазначаць як be-tarask паўсюль, дзе патрабуецца такая магчымасьць, — паведамляе Zedlik у суполцы by_mova.
Разам з тым, рэгістрацыя моўнага сабтэга для тарашкевіцы абсалютна не азначае, што яна больш ня можа пазначацца як «be». Клясычны правапіс або тарашкевіца ў любым з варыянтаў можа быць і зараз без праблемаў і абсалютна правільна пазначаная як «be». Як і любы іншы варыянт беларускай мовы, — удакладняе сп. Zedlik.
Раней у міжнароднай клясыфікацыі быў зарэгістраваны сабтэг для беларускай лацініцы — be-Latn.
Стандарт RFC 1766/RFC 3066 выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі моў ці варыянтаў моў. Ім карыстаюцца пры стварэньні баз дадзеных і каталёгаў, інтэрнэт-старонак і кампутарных праграм, для бібліятэчных, энцыкляпэдычных і падобных патрэб.
Цяпер чытаюць
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Каментары