Меркаванні11

Пісьменьнікі і палітыкі заклікаюць прыйсьці на суд над маладафронтаўцамі

Прадстаўнікі беларускай ітэлігенцыі — народныя паэты, пісьменьнікі, гісторыкі і літаратуразнаўцы, а таксама лідэры ўсіх палітычных партыяў зьвярнуліся да грамадзкасьці з заклікам 30 траўня ў 14 гадзінаў прыйсьці ў Савецкі суд на Лагойскі тракт, 3 і падтрымаць маладафронтаўцаў.

Прадстаўнікі беларускай ітэлігенцыі — народныя паэты, пісьменьнікі, гісторыкі і літаратуразнаўцы, а таксама лідэры ўсіх палітычных партыяў зьвярнуліся да грамадзкасьці з заклікам 30 траўня ў 14 гадзінаў прыйсьці ў Савецкі суд на Лагойскі тракт, 3 і падтрымаць маладафронтаўцаў.

МАЛАДЫ ФРОНТ НЕ СПЫНІЦЬ!

У Менску ізноў судзяць маладафронтаўцаў.

Рэжым, усталяваны ў Беларусі, працягвае жорстка перасьледаваць беларусаў, якія хочуць жыць у вольнай, дэмакратычнай, незалежнай краіне. Пасьля леташніх падзеяў, калі дзясяткі тысячаў грамадзянаў, пераважна маладых, выйшлі бараніць свабоду, праўду і справядлівасьць на Плошчу Каліноўскага, асноўны ўдар рэпрэсіяў уладная машына скіравала супраць беларускай моладзі. Ня маючы ў чым абвінаваціць удзельнікаў негвалтоўнага супраціву, КДБ увёў у крымінальны кодэкс антыканстытуцыйны артыкул 193 — «удзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі». Як у 1937‑ым сталінскія каты судзілі па «справе нацдэмаў» беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў, а празь дзесяцігодзьдзе — маладых змагароў па «справе Саюзу Беларускіх патрыётаў», так і цяпер, у 2007‑м, ідэйныя нашчадкі НКВД‑ОГПУ рыхтуюць расправу над сябрамі Маладога Фронту.

Адразу пасьля вясновых падзеяў 2006г. рэжым распачаў крымінальную справу супраць Маладога Фронту: допыты ахапілі больш 100 актывістаў па ўсёй краіне. У адказ на гэта 80 маладафронтаўцаў правялі эстафэтную галадоўку пратэсту.

Летась 15 верасьня быў кінуты за краты лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч, які атрымаў паводле «193 артыкулу» паўтара гады турмы. Празь месяц схапілі й абвінавацілі ў забойствах, згвалтаваньні й тэрарызме ягонага намесьніка Паўла Красоўскага. Больш года адбывае «хімію» засуджаны за палітычныя графіці адзін зь лідэраў Маладога Фронту Артур Фінькевіч. 4 лютага гэтага году 30 кіраўнікоў Маладога Фронту былі затрыманыя ў Менску, пяцёра зь іх — Зьміцер Хведарук, Барыс Гарэцкі, Аляксей Янушэўскі, Алег Корбан й Наста Палажанка — цяпер абвінавачваюцца паводле таго ж драконаўскага 193‑га артыкулу.

Зараз жа чакае суда моладзевы актывіст Дзяніс Дзянісаў, беспадстаўна абвінавачаны ў «арганізацыі беспарадкаў». Крысьціну Шацікаву, якая на знак салідарнасьці далучылася да Маладога Фронту, невядомыя прымусова завезьлі ў вар’ятню.

Але, нягледзячы на гэта, Малады Фронт працягвае змаганьне за Беларусь. Тысячы маладых беларусаў выйшлі на сталічныя вуліцы ў Дзень Волі 25 сакавіка. Маладафронтаўцы поўныя рашучасьці і найдалей дзейнічаюць адкрыта й абвяшчаюць: МАЛАДЫ ФРОНТ НЕ СПЫНІЦЬ!

Рэпрэсіі супраць Маладога Фронту пераканаўча даводзяць — рэжым панічна баіцца волі й веры беларускай моладзі. Мы ведаем, што Малады Фронт грунтуе сваю дзейнасьць на беларускім патрыятызме і хрысьціянскіх прынцыпах, і падтрымліваем маладафронтаўцаў у іхнім змаганьні за дэмакратыю і адраджэньне.

Мы заклікаем усіх беларусаў 30 траўня ў 14:00 прыйсьці на суд над маладафронтаўцамі Зьмітром Хведаруком, Барысам Гарэцкім, Аляксеем Янушэўскім, Алегам Корбанам й Настай Палажанкай, каб выказаць ім рашучую салідарнасьць і сказаць разам зь імі:

МАЛАДЫ ФРОНТ НЕ СПЫНІЦЬ!

Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі.
Анатоль Грыцкевіч, доктар гістарычных навук, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук.
Рыгор Барадулін, народны паэт Беларусі.
Андрэй Дынько, шэф‑рэдактар «Нашай Нівы».
Адам Глёбус, беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец.
Уладзімер Содаль, літаратуразнаўца.
Алег Трусаў, кандыдат гістарычных навук, дэпутат ВС Беларусі ХІІ скліканьня.
Аляксандар Мілінкевіч, лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі.
Станіслаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнае Беларусі.
Вінцук Вячорка, старшыня Беларускага Народнага Фронту.
Анатоль Лябедзька, старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі.
Сяргей Калякін, старшня Партыі Камуністаў Беларусі
Алесь Арастовіч, выконваючы абавязкі старшыні БСДП НГ.
Анатоль Ляўковіч, выконваючы абавязкі старшыні БСДП Г.
Уладзімер Навасяд, старшыня Партыі Свабды і Прагрэсу.
Алякандар Бухвостаў, старшыня Беларускай Партыі Працы.
Валянціна Матусевіч, сябра праўленьня Партыі Жанчын «Надзея».

Паводле mfront.net

Каментары1

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанін выпадкова тыркнуў пальцам у вока знаёмай, а тая ў адказ ткнула яму ў бок нажом1

Беларусы ў Літве сталі значна часцей атрымліваць пашпарт замежніка1

Кітайскія аўтамабілі-гібрыды моцна апраменьваюць карыстальнікаў5

У краіне будзе яшчэ адзін спартыўны канал: яго запускае СТВ1

Першага намесніка начальніка Белчыгункі Дулуба асудзілі на 10 гадоў калоніі

УСУ: Сітуацыя на Дабрапольскім кірунку стабілізуецца

Аўтобусныя рэйсы Вільня — Мінск: Літва скарачае колькасць маршрутаў — у чым прычына?4

Беларускія бронемашыны «Кайман» паказалі на парадзе ў Беніне

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць