Грамадства

«Белтэлекам» перастане быць манапалістам

Тым часам зьвесткі пра продаж СП ТАА «Мабільная лічбавая сувязь» (Velcom) і БеСТ не знайшлі пацьверджаньня.

Гэты працэс пройдзе ў некалькі этапаў, паведамляе газэта «Белорусы и рынок». Тым часам зьвесткі пра продаж СП ТАА «Мабільная лічбавая сувязь» (Velcom) і БеСТ не знайшлі пацьверджаньня.

Паводле словаў намесьніка міністра сувязі і інфарматызацыі Мікалая Струкава, падчас першага этапу дэманапалізацыі «Белтэлекаму» арганізацыя была падзеленая на дзьве структуры: цяпер за паштовую сувязь адказвае РУП «Белпошта», за электрасувязь — «Белтэлекам». На сёньня адбываецца тэхнічная мадэрнізацыя, што ўключае ў сябе пабудову апорнай сеткі Інтэрнэт, стварэньне лініяў міжнароднай сувязі, оптавалаконных лініяў. На гэтым этапе прадпрыемства рыхтуецца да працы ў рынкавых умовах. У бягучым годзе пачнецца трэці этап, які скончыцца ў 2009 г. За гэты час зьменяць мэнэджмэнт прадпрыемства, з мэтаю пазьбяганьня перакрыжаванага субсідыяваньня створаць разьдзельны ўлік выдаткаў. Апошняе павінна палепшыць тарыфную палітыку. Адначасова «Белтэлекам» створыць інфраструктуру для праекту Metro Ethernet. Плянуецца, што да кожнага дому ў сталіцы будзе падведзены оптавалаконны кабэль, што дазволіць падпісчыкам паслугаў атрымліваць па адным канале тэлефонны і тэлевізійны сыгнал, а таксама карыстацца паслугамі Інтэрнэт.

Сёлета плянуецца дэманапалізацыя ў сфэры міжнародных паслугаў. Гэта, а таксама допуск на рынак замежных правайдэраў у 2007 г. зьяўляецца адной з умоваў уступленьня краіны ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю. Цалкам рынак паслугаў электрасувязі лібэралізуецца пасьля напаўненьня фонду ўнівэрсальнага абслугоўваньня, утворанага прэзыдэнцкім указам №96 ад 20 лютага.

Тым часам зьвесткі пра продаж СП ТАА «Мабільная лічбавая сувязь» (Velcom) і БеСТ не знайшлі пацьверджаньня. Намесьнік міністра Мікалай Струкаў пакуль не гатовы камэнтаваць выказваньне прэзыдэнта аб магчымым продажы двух мабільных апэратараў. Нагадаем, што расейскі сотавы апэратар «Білайн» ужо агучыў намер набыць пакет акцыяў аднаго зь беларускіх мабільных апэратараў. Па словах М. Струкава, разглядаецца магчымасьць атрыманьня дзеючымі айчыннымі апэратарамі ліцэнзіі на выкарыстаньне мабільнай сувязі трэцяга пакаленьня G3. Пры гэтым, каб дасягнуць шырокай даступнасьці G3‑сувязі, кошт ліцэнзіяў для апэратаў ня будзе высокім.

Сямён Печанко, паводле «Белорусы и рынок»

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ1

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС пра зніклую ў М’янме Веру Краўцову: Дакументы аб смерці падробленыя3

«Ваўкі, якія доўга жылі з людзьмі». Пароды сабак пачалі развівацца яшчэ ў Каменным веку

На Камароўцы ўпалі цэны на хурму і ананасы: што выгадна купляць1

Новы «Франкенштэйн» культавага Гільерма дэль Тора — бадай, самы прыгожы фільм года3

Зборная Беларусі больш за суткі дабіралася з Мінска да Капенгагена5

Пад Астраўцом прыбралі помнік паўстанцам 1863 года, пастаўлены жыхарамі раёна24

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ1

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць