Архіў

Весткі зь Літвы

№ 20 (141), 1999 г.


 Весткі зь Літвы

 

Беларускі-прастытуткі

Віленскія паліцыянты выказваюцца за легалізацыю прастытуцыі. Маўляў, ад забаронаў і штрафаў нічога не зьмяняецца. Караюць дзеўку на 300—500 літаў ($75—125), а ў той дзённы даход $1000. Ну дык што? «Рэцыдывістак» затрымліваюць, яны да 30-ці сутак адседжваюць, а толку ўсё адно няма. Дарэчы, спаміж затрыманых замежніц першае месца трымаюць беларускі — 10% ад усіх паненак, якія патрапілі ў кутузку за гэтае дзела. Наймалодшай зямлячцы 17 гадоў, яе дэпартуюць дахаты, а найстарэйшай — 38, і яе не дэпартуюць, бо яна ў Літве знаходзіцца легальна. Што да астатніх, дык спаміж іх пераважаюць літоўкі, але не вільнянкі, а прыежджыя зь іншых раёнаў Літвы.

 

Пра дзяржаўную тэлевізію

Літоўская дзяржаўная радыётэлевізійная кампанія апынулася на мяжы банкруцтва. Даўгі складаюць 7 млн. літаў ($1750 тыс.). Начальнік тэлевізіі спадар Ільгініс прасіў гэтыя грошы ва ўрада, каб дапамог. А там спачатку сказалі, што хай выкручваюцца за кошт унутраных рэзэрваў, а пасьля сказалі — дайце плян рэфармаваньня, каб больш у даўгі ня ўлазілі, тады дапаможам. Спадар Ільгініс такога пляну не прыдумаў і падаў у адстаўку.

Цяпер кожнаму ясна, што грошы ўрад знойдзе, трэба было толькі замяніць кіраўніка на больш эканомнага і здольнага. Праўда, і магчымасьці банкруцтва ніхто не адмаўляў. Гэта ж у нас тэлевізія адна, дый тая — не тэлевізія, а рупар Лукашэнкі. А ў Літве адных незалежных тэлевізіяў шэсьць, прычым тутэйшаму кіраўніку ніякі рупар не патрэбны. Калі ўсе ўсё ведаюць, немагчыма людзей дурыць. Дый патрэбы ў гэтым няма.

С.Х.


Каментары

Цяпер чытаюць

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі1

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў15

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу1

Топ-менеджарка Astronomer, якая абдымалася з CEO кампаніі на канцэрце Coldplay, таксама звольнілася4

У Віцебску абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў з-за падмывання грунту

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі33

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць