Архіў

Дзяніс Носаў. Па польскім часе

№ 23 (144), 1999 г.


 

Дзяніс НОСАЎ

Па польскім часе

 

Кожнае падарожжа ў заходнюю Беларусь для чалавека з усходу краіны адкрывае цуды. Асаблівасьці ляндшафту, каталіцкасьць, сьляды жыцьця «за Польшчай».

Гасьцяваў я на хутары пад Мёрамі. Раённая кніга «Памяць» паведамляе пра яго — 2 двары, 3 чалавекі. Насамрэч даўно ўжо 1 двор, 2 чалавекі. Суседні дом хоць і захаваў сьляды яшчэ нядаўняга — гадоў 20 таму — дабрабыту, але пусты, патроху развальваецца. Ад трэцяга, троху далей, засталася толькі купа гліны на месцы грубкі. Побач на рачулцы Вяце — рэшткі млына. Не такога й старога, ужо нашага стагодзьдзя, але з 50-х нікому не патрэбнага. «Пры Польшчы» тут віравала жыцьцё, а зараз толькі імклівыя хвалі Вяты пад старым мураваным мостам, што вядзе ад млына на другі бераг, да двух іншых яшчэ жылых дамоў. Дакладней, вёў... Бо пад час веснавой паводкі і ён абваліўся. Аднаўляць няма каму. А на берагах, месцамі даволі стромкіх — зялёныя джунглі...

Гаспадар хутару, дзед Станіслаў, нарадзіўся, калі пачалася першая сусьветная, бабуля Кацярына на дзесяць гадоў маладзейшая. За палякамі дзед працаваў у найме, пасьпеў адслужыць у войску; вайну правёў у нямецкіх канцлягерах. Цікавыя ягоныя расповеды пра часы «ўзьяднаньня». «За Польшчай цяжка жылося. У аднаго робіш, у другога — многа работы, дужа цяжка. Але й заробак добры. А за Саветамі лепей стала. Камісар, прадсядацель гэны, у калхоз усіх зганяў. А сам усё на дзевак паляваў, бандыт. Бывала, пры ўсіх рэвальвэрам трасе ды крычыць ёй: «Застралю, як са мной ня пойдзеш! Застралю!..» І гэтак далей, а на фінал: «Так што за Саветамі лепей стала, дужа лепей...»

Сястра дзедава па вайне зь сям’ёй зьехала ў Польшчу, а дзед вярнуўся ў Беларусь, ажаніўся. Але разам з бабкай лічаць сябе хутчэй палякамі, хаця пры новых людзях гэтага не афішуюць. Але беларусамі сябе ўпарта не называюць, насуперак нашчадкам нават. Пішуць па-польску, прынамсі «польскімі літарамі». Гутарка ж — трасянка. Пра Польшчу ды палякаў гавораць як пра «іх».

А што самае цікавае, я спачатку ня мог зразумець, чаго яны ў часе, бывае, блытаюцца, а якой аўтобус прыходзіць, напрыклад? Аказваецца: «То па-вашаму, мусіць, у дзевяць — а па-нашаму ў восем...» Яны жывуць па польскім часе!

Гэта можна было зразумець раней, як унутраны супраціў пераходу «пад Маскву». Але й цяпер гэтаму ня могуць перашкодзіць ані складанасьці з напраўкай гадзіньніка, ані блытаніна (і ў дачыненьнях з роднымі), ані тое, што Беларусь навокал іх даўно ўжо жыве не «па Маскве», а па сваім часе, ні тое, што ўласны сын працаваў і за «Саветамі» ўва ўладзе й зараз адзін зь першых людзей у раёне...

Дзед з бабкай пры Польшчы жылі каля 20-ці гадоў, а з таго часу прайшло ўжо 60... Але нішто ня можа — і ня толькі ў іх — вытравіць звычкі жыць па польскім часе. Так на ўсходзе ў многіх пакаленьняў выпрацавалася звычка жыць «па Маскве», «у Расеі». Але тое паціху праходзіць...


Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў25

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў25

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць