Архіў

Алег Аблажэй. Жыд — вечны

№ 33 (154), 6 — 13 сьнежня 1999 г.


 

Алег Аблажэй

Жыд — вечны

 

Гэтым летам мне давялося гасьцяваць у Польшчы, у дырэктара досыць буйнога музэю. Каб зрабіць яму штось прыемнае, я прапанаваў намаляваць ягоны партрэт — на памятку. Пад час працы, калі я старанна «выточваў» алоўкам старэчы порысты нос, дабрадушныя бляклыя вочы пад набраклымі павекамі, мы, вядома, гаманілі аб розных справах.

Пан дырэктар скардзіўся, што жыцьцё ў Польшчы нялёгкае, рэформы йдуць як па смале — і назваў прычыну: «Rzаd mamy zaоydzony». І пачаў пералічваць, хто з ураду ёсьць жыд або паўжыдак.

Вочы пана дырэктара ўжо не здаваліся мне такімі добразычлівымі, і той партрэт я так і ня скончыў.

Мой натуршчык быў вельмі набожным чалавекам і вельмі ганарыўся, што ў ліку самых паважаных людзей гораду ён уключаны ў дэлегацыю для вітаньня Яна Паўла ІІ-га (справа была якраз пад час візыту папы). А мне карцела сказаць яму, што ў Польшчы ня толькі ўрад «зажыдзоны», але й сама «Krиlowa Polski», Матка Боска — таксама жыдоўка. І Стары ды Новы Запавет «зажыдзоныя» пад завязку.

Зрэшты, аб нацыянальнасьці асобаў, якім пакланяюцца, забываюць ня толькі вернікі. Ня менш забаўна выглядаюць антысэміты-камуністы, калі ўзяць пад увагу «пяты пункт» іхнага галоўнага прарока.

Дзе ж усё-ткі галоўная прычына, дзеля якой іх так ня любяць? Ясна — антыхрысты, хрыстапрадаўцы... Але вось Сталін — антыхрыст, якога пашукаць! А якая любоў у народных тоўшчах! Фоткі на лабавым шкле, партрэты ў дрогкіх старэчых руках на розных пікетах...

Іншыя яны? — гергечуць на сваёй мове, пэйсы носяць і ўвогуле пішуць кручкамі ды яшчэ справа налева? Але ж вось татары — таксама «ня нашы», бажніцы свае маюць ды выглядаюць не па-славянску — але няма да іх гэткай усеабдымнай няпрыязі. Да таго ж большасьць габрэяў ужо ані на ідыш не гавораць ані ў сынагогу ня ходзяць — зьнешне каторага й не пазнаеш...

Іншасьць, вядома, ёсьць. Служыў я калісь у савецкім войску, у Магілёве-Падольскім, украінскім гарадку, маштабу Паставаў ці Бешанковічаў. Сярод афіцэраў быў толькі адзін габрэй. Але толькі з гэтым маёрам мы маглі ўсмак пагаварыць пра мастацтва. І гэты маёр пазнаёміў мяне зь мясцовым калекцыянерам жывапісу ды графікі, чалавекам настолькі апантаным, што проч сваёй калекцыі меў толькі стол, ложак ды табурэтку. За маю акварэль ён ня меў чым заплаціць і даў мне манаграфію пра Андрэя Рублёва ды рэдкае выданьне Славацкага...

Прычынаў антысэмітызму шмат — і ўсё ж, на маю думку, асноўны рухавік яго — нізкая, подлая зайздрасьць, замяшаная на комплексе непаўнавартасьці. Так, я не чытаў вашага Пастэрнака, пляваў на вашы сымфоніі, я п’ю гарэлку ды гуляю ў карты, затое я — ня жыд пархаты. Мы ня можам дасягнуць іхнага багацьця — апусьцім іх да свайго ўзроўню пагромамі. Мы ня можам абгрунтаваць перавагу сваёй расы — учынім ім генацыд.

Быў там габрэйскі народ абраны Богам ці не — хто ведае. Але тое, што бадай ніякі іншы народ ня можа пахваліцца такой колькасьцю таленавітых людзей ва ўсіх сфэрах дзейнасьці — відавочна. Дык гэта ж несправядліва, нешта тут нячыста — яны проста заціскаюць, абкрадваюць нас, і прычына нашай нэндзы — яны.

Кажуць, каля некаторых японскіх заводаў нібыта стаяць гумовыя пудзілы дырэктараў — праходзіць міма пралетарыят, уваліць па ненавіснай пысе, глядзіш, і палягчэла.

Вось жа ў такой ролі «хлопчыка для біцьця», «ахвярнага казла», першапрычыны ўсіх бедаў Жыд — сапраўды вечны. І калі б яго ня стала — давялося б кагось прызначыць выконваючым ягоныя абавязкі.

... А таго набожнага пана музэйнага дырэктара хацелася б папярэдзіць: будзь, пане, асьцярожным! Сьвяты Пётра, які мае ключы ад райскае брамы, зусім не славянін...


Каментары

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна18

ЗША прадставілі еўрапейскім краінам прапановы наконт вяртання Расіі ў сусветную эканоміку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць