Архіў

Алег Гардзіенка. Каляндар

№ 5 (162), 31 студзеня — 7 лютага 2000 г.


 Каляндар

 

31 студзеня 1800. У маёнтку Павёнзках, што пад Варшавай, памірае Міхал Казімір Агінскі. Кім ён толькі ні быў! Ваявода віленскі, гетман Вялікага Княства, магнат, а апрача гэтага — паэт, музыка, мэцэнат. У 1771 г. ён далучаецца да Барскай канфэдэрацыі (узброенай апазыцыі, нязгоднай з расейскім умяшальніцтвам у справы Рэчы Паспалітай; ад мястэчку Бар ва Ўкраіне). У верасьні таго ж году ягонае войска было разьбітае пад Сталовічамі арміяй Аляксандра Суворава. Пасьля паразы канфэдэратаў Міхал Казімір жыў у Слоніме, дзе заснаваў некалькі прадпрыемстваў, друкарню, опэрны тэатар, пабудаваў канал, які носіць ягонае імя. Сьмерць Міхала Казіміра Агінскага ў апошні год XVIII ст. нібы падвяла рысу пад усёй гісторыяй Рэчы Паспалітай. Некалі вольная краіна зьнікла з мапаў сьвету, і ў нашай гісторыі пачаўся новы этап.

 

2 лютага 1950. У Смаргоні пачаліся арышты ўдзельнікаў Мядзельска-Смаргонскага антыкамуністычнага падпольля, абсалютную большасьць удзельнікаў якога складала моладзь. Арганізацыя зарадзілася ў 1947 г. як адказ на татальную русіфікацыю і дэнацыяналізацыю заходнебеларускага жыцьця. Узначаліў маладзёжнае падпольле Расьціслаў Лапіцкі. У лютым—сакавіку 1950 г. была арыштаваная большасьць сяброў арганізацыі. У ліпені 1950 г. у Маладэчне адбыўся суд над удзельнікамі маладзёжнага падпольля. Большасьць юнакоў і дзяўчат асудзілі да 25 гадоў пазбаўленьня волі, Расьціслаў Лапіцкі быў расстраляны. Ягоная сястра Алёна Шарэпа-Лапіцкая дагэтуль спрабуе адшукаць магілу брата.

 

5 лютага 1975. У савецкай прэсе друкуецца адказ Л.І.Брэжнева на ліст эстонскай даяркі Лінды Пэйпс, якая перавыканала плян па надоях малака.

 

6 лютага 1975. У Гішпаніі 500 дзяржаўных службоўцаў падпісваюць Дэмакратычны Маніфэст, тым самым пратэстуючы супраць аўтарытарнага рэжыму генэрала Франка, які кіраваў краінай больш за 35 гадоў. У шматмільённай краіне знайшліся тыя, хто не пабаяўся ўзьняць голас супраць дыктатуры. Дэмакратычны Маніфэст стаўся той іскрай, зь якой паўстаў дэмакратычны рух Гішпаніі. Улетку 1975 г. дэмакратычны рух ахапіў усю краіну. Людзі чакалі восені і дачакаліся… 20 лістапада нечакана памірае Франка, са сьмерцю якога зьнікае і дыктатура.

У 1800 г. Тадэвуш Касьцюшка выдае ў Парыжы на польскай мове кнігу пад назвай “Ці могуць палякі дабіцца незалежнасьці”, у якой адзначае: “…пажадаем толькі, і мы станем вольнымі, бо 16-мільённы народ ня можа быць народжаны для рабства”. Мара Касьцюшкі ажыцьцявілася амаль праз 120 гадоў. Праўда, народы Рэчы Паспалітай здабывалі сваю незалежнасьць паасобку: спачатку незалежнасьць здабыла Літва (у лютым 1918 г.), у лістападзе незалежнасьць абвясьціла Польшча. Беларусь стала незалежнай на восем месяцаў раней за Польшчу. Аднак Беларусь, у адрозьненьне ад сваіх суседак, ня здолела абараніць незалежнасьць. І скончылася тым, чым мусіла скончыцца: беларускі народ аказаўся падзеленым на дзьве часткі.

У 1925 г. Адольф Гітлер дапісвае першы варыянт “Майн кампф” — настольнай кнігі ўсіх нацыстаў часоў Трэцяга Райху. У кнізе Гітлер пісаў пра пляны захопу ўсходніх земляў, цалкам ігнаруючы інтарэсы тых народаў. Да ліку непаўнавартасных адносіліся і беларусы. Дарэчы, “Майн Кампф” пад час нямецкай акупацыі не прадавалася на беларускай тэрыторыі. Тлумачэньне простае: немцы тады гулялі зь беларусамі ў нацыяналізм і, канечне, не хацелі паказваць сапраўдныя мэты. Здавалася, што са сьмерцю гітлераўшчыны павінны былі адысьці ў нябыт і ідэі “Майн Кампф”. Аднак не: сёньня ў Менску прадаецца кніга «По законам подлости». У лепшых традыцыях. Галоўнымі ворагамі Расеі ў ёй названыя жыды, якія абвінавачваюцца ва ўсіх цяжкіх грахах. Цікава, што кніга прадаецца адкрыта ў кнігарні “Праваслаўная кніга”.

Алег Гардзіенка


Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю60

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely10

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

Аэрапорты Даніі і Нарвегіі прыпынялі працу праз з'яўленне вялікіх дронаў9

Пуцін даў расійскае грамадзянства былой памочніцы Байдэна7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю60

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць